Бяро́заўка, Бярэ́жвіца — рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 53 км (42 км, з іх 27 км у Глыбоцкім раёнеОбщая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ). Плошча вадазбору 721 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Асноўныя прытокі Леваруч: Аржаніца, Маргва, Гнілуха. Праваруч: Дабрылаўка і Стуканаўка.
На рацэ гарады: Глыбокае
Агульныя звесткі Пачынаецца з возера Падлужнае, цячэ праз горад Глыбокае, у межах Свянцянскіх градаў, далей па Полацкай нізіне. Упадае ў Дзісну за 4 км ніжэй гарадскога пасёлка Шаркаўшчына. Даліна да ўпадзення Маргвы трапецападобная, на астатнім працягу вузкая, шырынёй 0,5—3 км. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 50—500 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 1 км у верхнім цячэнні і 1,5 км каля вёскі Юльянова Шаркаўшчынскага раёна; на астатнім працягу звілістае, шырыня яго 14—16 м у верхнім цячэнні і 20—30 м у ніжнім.
Літаратура
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971. Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Дзісны Катэгорыя:Рэкі Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Шаркаўшчынскага раёна