Бікложа, Бікложка — рака ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна.
Даўжыня Бікложы 15 км. Плошча вадазбору 40 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Замошша ва ўрочышчы Андронаў Востраў і цячэ на паўднёвы ўсход Полацкай нізіны. Упадае ў Заходнюю Дзвіну на ўсход ад вёсак Храпавішчына і Двурэчча. Ад вытоку амаль да вёскі Загароддзе на працягу 6 км рэчышча Бікложы каналізаванае. У басейне ракі возера Бікложа.
Літаратура
Ліст карты N-35-36. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны