Ва́рлынка — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Поня (басейн Дняпра).
Назва Назва балцкага паходжання, больш ранняя форма захавалася ў назве вёскі Ва́рлынь (цяпер Варлань, так жа сама рэчка і вёска Пя́дынь цяпер «Пядань»).
Звязана з літоўскім varlė «жаба»В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 178.. Літоўскія гідранімічныя аналагі — шматлікія рачныя і азёрныя назвы тыпу Varlė, Varlys, Varl-upis, Varl-akysA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 364..
Ад літоўскага слова для жабы і назва балота Варалочы (паміж вытокамі Нёмана і цячэннямі Пцічы і Лошы), якая аднаўляецца як *Varl-akiai і адпавядае літоўскай рачной назве Varl-akys «Жаб’я рака». Адпачатна гэта была назва рэчкі, што памалу перайшла на назву балотаK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 548..
Гідраграфія Даўжыня ракі 14 км, Плошча вадазбору 82 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км.
Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Пугачова, вусце за 2 км на поўнач ад вёскі Юхнаўка. Вадазбор у межах Нарачанска-Вілейскай нізіны.
На ўсім працягу каналізаваная. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў (у тым ліку, з Варлынскага канала).
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-45. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Ліст карты N-35-44. Выданне 1980 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Докшыцкага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны