Во́ранаўка — ручай у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне Заходняй Дзвіны.
Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 19 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,5 м/км. Пачынаецца прыкладна за 1 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Фалевічы, цячэ ў межах Свянцянскіх град. Упадае ў возера Споры з паўночнага захаду. У сярэднім цячэнні 3,8 км рэчышча каналізаванае.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Мядзелкі