Паўднёвы Буг, Бог (, антычная назва — Гіпаніс), рака ва Украіне (працякае ў Хмяльніцкай, Вінніцкай, Кіраваградскай і Мікалаеўскай абласцях). Упадае ў Дняпроўска-Бузкі ліман Чорнага мора.

Гэта пятая паводле велічыні рака Украіны і самая вялікая рака, якая цячэ выключна па тэрыторыі Украіны. Цячэ па цэнтральных і паўднёвых яе абласцях праз зону лесастэпу і стэпу. Тут на паверхню выходзіць найстаражытнейшае на Украіне геалагічнае ўтварэнне — Украінскі шчыт, дзякуючы якому Паўднёвы Буг вядомы сваімі парогамі.

Сярод прытокаў: Іква (левы).

Крыніцы

Катэгорыя:Рэкі Украіны Катэгорыя:Рэкі Вінніцкай вобласці Катэгорыя:Рэкі Кіраваградскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Мікалаеўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Хмяльніцкай вобласці