«Абай» () — станцыя Алма-ацінскага метрапалітэна, размешчаная на першай лініі паміж станцыямі «Алмалы» і «Байканур».

Адкрыццё станцыі адбылося 1 снежня 2011 года ў складзе першага пускавога ўчастка Алма-ацінскага метрапалітэна «Райымбек батыр» — «Алатау».

Названая ў гонар Абая Кунанбаева, які быў вялікім паэтам, родапачынальнікам новай пісьменнасці казахскай літаратуры, кампазітарам і асветнікам (у праекце мела назву «Жэтысу»).

З'яўляецца самай глыбокай станцыяй у Алмацінскім метрапалітэне (78 м).

Сцены станцыі аздоблены мармурам бэжавага і карычневага колераў. Падлогі выкладзены гранітам шэра-бэжавага і карычневага колераў. Карніз выкананы з нержавеючай сталі. У тарцы платформы размешчана мастацкае пано, выкананае ў тэхніцы рэльеф у бронзе і «фларэнційская мазаіка».

Катэгорыя:Станцыі Алма-ацінскага метрапалітэна