Вало́ўка, Валова, Валуйка — рака ў Беларусі, у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Нёман.
Даўжыня ракі 39 кіламетраў. Плошча вадазбору 253 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны горада Навагрудак, упадае ў Нёман за 1 кіламетр на ўсход ад гарадскога пасёлка Любча. Асноўны прыток рака Оса. Вадазбор у межах Навагрудскага ўзвышша. Даліна выразная, трапецападобная, у нізкай плыні зліваецца з далінай Нёмана. Яе шырыня 0,4—1,5 км, у ніжнім цячэнні — да 2,5 км. Абалона вузкая, двухбаковая, нізінная. Рэчышча звілістае, на працягу 5 кіламетраў каналізаванае (ад вёскі Баярская да вёскі Асташына).
Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.
Літаратура
— С. 406.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора ≥ 200 км) Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна