Бярэжа — рака ў Мёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 161 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Пачынаецца з возера Бярэжа, упадае ў Дзісну за 2 км вышэй па цячэнню ад вёскі Германавічы. Рэчышча на працягу 7,8 км ад вытоку да вёскі Белы Двор каналізаванае. На рацэ плаціны і сажалкі: каля вёсак Наўгароды (плошчай 1,4 га) і Белеўцы (плошчай 9,1 га). У басейне ракі азёры Бярэжа, Доўгае, Плоскае.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Мёрскага раёна Катэгорыя:Рэкі Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дзісны