Бяро́заўка — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток Дняпра.

Даўжыня ракі 26 км. Плошча вадазбору 230 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,98 м/км. Пачынаецца паміж урочышчамі Забор’е і Бярозаўка, вусце каля вёскі Слабодка. Вадазбор на Аршанска-Магілёўскай раўніне.

Асноўныя прытокі: Варопінка, Хільчанка.

Каля ракі населеныя пункты Стараселле, Гарадок, Троіца, Карзуны, Слабодка і інш. Каля вёскі Троіца на рацэ вадасховішча Троіца.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Дняпра Катэгорыя:Рэкі Шклоўскага раёна