Бяля́нка — рака ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 57 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца каля заходняй ускраіны вёскі Камароўка, вусце за 1 км на ўсход ад аграгарадка Бель 1. Каналізаваныя 10 км рэчышча верхняга і сярэдняга цячэння. Асноўны прыток — ручай Рышта (левы).
Літаратура
Ліст карты N-36-76. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёваской области. Описание истоков рек Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Крычаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Сажа