Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл, АФЭФКС — кааліцыя ўзброеных груповак, якая стаіць на пазіцыях захавання федэралісцкага кіравання ў Эфіопіі. Супрацьстаіць ураду Абія Ахмеда Алі. Стварэнне У жніўні 2021 года лідар Народнага Фронту вызвалення Тыграя (НФВТ) Дэбрэцыан Гебрэмікаэль і прэс-сакратар Гетачу Рэда заявілі, што сілы абароны Тыграя вядуць перамовы з Вызваленчай арміяй Арома (ВАА) аб супрацоўніцтве ў барацьбе з урадавымі войскамі. Са слоў прадстаўніка Одаа Тарбіі, групоўкі пачалі каардынаваць свае дзеянні і стратэгію.

Да канца кастрычніка да перамоваў далучыліся яшчэ некалькі паўстанцкіх груп. 5 лістапада было абвешчана, што альянс будзе складацца з дзевяці арганізацый.

Склад На момант стварэння АФЭФКС меў у складзе наступныя групоўкі: Народны фронт вызвалення Тыграя Вызваленчая армія Арома Фронт нацыянальнага вызвалення Сідама Фронт рэвалюцыйна-дэмакратычнага адзінства Афара Народна-вызваленчы рух Бенішангула Дэмакратычны рух Агаў Народна-вызваленчая армія Гамбелы Дэмакратычная партыя Кімант Самалійскі дзяржаўны супраціў

Мэты Заяўленай мэтай стала звяржэнне Абія ваеннай сілай або шляхам перамоваў. Затым меркавалася фарміраванне пераходнага ўрада, які павінен правесці выбары.

Распад 31 студзеня 2022 года Фронт рэвалюцыйна-дэмакратычнага адзінства Афара абвясціў, што дыстанцуецца ад кааліцыі з-за абвінавачвання тыграйскіх сіл у забойстве мірных жыхароў у Афары. 19 кастрычніка Народна-вызваленчы рух Бенішангула падпісаў мірнае пагадненне з рэгіянальным урадам і таксама выйшаў з альянсу. 2 лістапада мірны дагавор з урадам Эфіопіі заключыў і Народны фронт вызвалення Тыграя . У снежні пачаліся перамовы ўладаў з Дэмакратычнай партыяй Кімант.

Катэгорыя:Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Эфіопіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2021 годзе