Аарон Чэхановер (CV; ) — ізраільскі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2004). Член НАН Ізраіля (2004), Амерыканскага філасофскага таварыства (2005) і Леапальдзіны (2016), замежны член НАН ЗША (2007), РАНА (2011) і Кітайскай АН. Прафесар Тэхніона. Лаўрэат Ласкераўскай прэміі (2000) і іншых узнагарод.
Біяграфія і навуковая праца Бацькі Чэхановера, адвакат Іцхак Чэхановер і настаўніца англійскай мовы Блюма Любашэўская, пераехалі ў Палесціну з Польшчы (Цяханаў) у сярэдзіне 1920-х гадоўАвтобиография А. Чехановера на сайте Нобелевского комитета.
Навучаўся ў бальніцы Хадаса і медыцынскай школе Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, дзе атрымаў ступені магістра біяхіміі (1971) і доктара медыцыны (1974)CV. У 1981 годзе ў Тэхніоне — Ізраільскім тэхналагічным інстытуце ў Хайфе атрымаў ступень доктара філасофіі па біяхіміі. У 1981—1984 гадах вучыўся у дактарантуры ў ЗША, фела імя Фулбрайта ў МТІ. З 1984 выкладае ў Тэхніоне: першапачаткова старэйшы лектар, з 1987 года асацыяваны прафесар, з 1992 года прафесар і з 2002 года заслужаны даследчы прафесар.
З 1976 года займаўся пад кіраўніцтвам Аўрама Гершко праблемай нелізасамальнага ўнутрыклеткавага пратэоліза, выкарыстоўваючы як мадэль ретыкулацыты, клеткі-папярэднікі эрытрацытаў, у якіх адсутнічаюць лізасомы. Даследаванні прывялі да адкрыцця ролі убіквітына у клеткавай сістэме дэградацыі бялкоў у пратэасомах. У 2004 годзе Чэхановер атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі за гэта адкрыццё-разам з Аўрамам Гершко і Ірвінам Роўзам.
Член Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў (2004), Папскай АН (2007), Сусветнай акадэміі медыцыны Альберта Швейцэра (2007), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2008), Еўрапейскай акадэміі (2009), Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі і EMBO, член савета апошняй з 1996 года. Ганаровы фела Каралеўскага хімічнага таварыства Вялікабрытаніі (2005). Ганаровы доктар Тэль-Авіўскага універсітэта (2001), Універсітэта імя Бэн-Гурыёна (2004), Гарадскога ўніверсітэта Осакі ў Японіі (2005), Афінскага ўніверсітэта (2005) і інш.
У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)107 Nobel laureates sign letter blasting Greenpeace over GMOsLaureates Letter Supporting Precision Agriculture (GMOs)Список нобелевских лауреатов подписавших письмо.
Брат — адвакат і грамадскі дзеяч Ёсэф Чэхановер (нар. 1933).
УзнагародыCV
1999 — Прэмія Аўстрыі Ільзе і Гельмута Вахтэра, Інсбруцкі Універсітэт (сумесна з А. Гершко) 1999 — Прэмія яўрэйскага нацыянальнага фонду Alkales за выдатныя навуковыя дасягненні 2000 — Узнагарода Ізраільскай латарэі Майкла Ландау за значны прарыў у галіне медыцынскіх навук (сумесна з А. Гершко) 2000 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні 2002 — 2003 — Прэмія Ізраіля па біялогіі 2004 — Нобелеўская прэмія па хіміі 2006 — Медаль Ханса Крэбса 2009 — Прэмія стагоддзя Каралеўскага хімічнага таварыства Вялікабрытаніі
Асноўныя публікацыі
Ciechanover, A., Hod, Y. and Hershko, A. (1978). A Heat-stable Polypeptide Component of an ATP-dependent Proteolytic System from Reticulocytes. Biochem. Biophys. Res. Commun. 81, 1100—1105. Ciechanover, A., Heller, H., Elias, S., Haas, A.L. and Hershko, A. (1980). ATP-dependent Conjugation of Reticulocyte Proteins with the Polypeptide Required for Protein Degradation. Proc. Natl. Acad. Sci. USA 77, 1365—1368. Hershko, A. and Ciechanover, A. (1982). Mechanisms of intracellular protein breakdown. Annu. Rev. Biochem. 51, 335—364.
Спасылкі
Біяграфія на сайце Нобелеўскага камітэта
НАН Ізраіля Папская АН Еўрапейская акадэмія
Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні Катэгорыя:Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі Катэгорыя:Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме Катэгорыя:Дактары медыцыны Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Члены Еўрапейскай акадэміі Катэгорыя:Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук Катэгорыя:Члены Папскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Леапальдзіны Катэгорыя:Члены Амерыканскага філасофскага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Ізраіля Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Замежныя члены Кітайскай акадэміі навук