Аляксандр Коктыш (1967 — ) — беларускі журналіст і рэдактар.
Біяграфія Ад пачатку 1990-х працаваў загадчыкам аддзела інфармацыі ў газеце «Звязда» і аглядальнікам у агенцтве «Інтэрфакс». З 1994 года і да пачатку 2000-х — адказны за эканамічную тэматыку ў тыднёвіку «Свободные новости». Быў намеснікам галоўнага рэдактара ў беларускім выпуску маскоўскай газеты «Труд». Член Беларускай асацыяцыі журналістаў, быў задзейнічаны ў працы кіроўных органаў арганізацыі.
Паралельна ў якасці прэс-сакратара ўдзельнічаў у палітычных кампаніях Віктара Ганчара і Васіля Лявонава.
Нечакана памер 25 кастрычніка 2021 года, з-за праблем з сэрцамНа 55-м годзе жыцьця памёр беларускі журналіст Аляксандар Коктыш, Радыё Свабода, 25-10-2021 .
Катэгорыя:Журналісты Беларусі