250px|thumb|«Швагерка» 250px|thumb|«Сваячка» Павел Южык (, в. Новааляксандраўка (Вётхава), Смаргонскі раён — , в. Новааляксандраўка) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, мастак.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і былога садоўніка аранжарэі шляхецкага маёнтка князёў Агінскіх, Тамаша Захаравіча Южыка і яго жонкі, хатняй гаспадыні Марыі Фадзееўны.
Атрымаў пачатковую адукацыю ў царкоўна - прыхадской школе в. Міхневічы. Да Першай сусветнай вайны скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Выкладаў на Вілейшчыне. Пазней вучыўся ў Віленскай школе малюнку І. П. Трутнева і мастацкім вучылішчы Пензы.
У 1915 годзе працаваў у канцэлярыі Віленскай дырэкцыі народных вучэльняў.
У 1920-я выкладаў маляванне ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1926 годзе ўвайшоў у склад Віленскага беларускага Нацыянальнага Камітэта.
Першая персанальная выстаўка твораў П. Южыка адбылася ў 2009 (Мінск)Першая выстава забытага мастака з Заходняй Беларусі // сайт «Радыё Свабода» 30 студзеня 2009.
Крыніцы
Літаратура Мастак з Вётхава Павел Фаміч Южык [Выяўленчы матэрыял]: жывапіс: [альбом] / укладальнікі: С. Кенько, В. Грыбанаў ; аўтар прадмовы В. Грыбанаў. — Музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага. — Мн .: Чатыры чвэрці, 2024. — 31 с. — 50 экз. — ISBN 978-985-581-701-8. Кароткі нарыс беларускага пытаньня, Варшава 31 студзеня 1928 // ARCHE 11-2007. Ліс А. Мастак родам з Ветхава: творчы лёс Паўла Южыка / А. Ліс // Роднае слова. — 1994. — № 2. — с. 43.
Спасылкі Мастак Павел Южык: Шлях да сябе…
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Беларусі Катэгорыя:Іканапісцы Беларусі