Анатоль АнатолевічРЕЗУЛЬТАТЫ КОНКУРСНОГО ОТБОРА СЛУШАТЕЛЕЙ МЕЖДУНАРОДНОЙ ШКОЛЫ ПО ПРОБЛЕМАМ ГЛОБАЛЬНОЙ БЕЗОПАСНОСТИ 2018 [Вынікі конкурснага адбору слухачоў Міжнароднай школы па праблемах глабальнай бяспекі 2018] — ПИР-ЦентрКак разобраться в непростой ситуации в Беларуси, рассказали эксперты [Як разабрацца ў няпростай сітуаціі ў Беларусі, расказалі эксперты] — АНТ, 21 жніўня 2020 г. Глаз () — дыпламат МЗС Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Сын Анатоля Ціханавіча Глаза, былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена рэспубліканскага савета ГА «Белая Русь», у савецкія часы — старшыні Бабруйскага райвыканкама і першага сакратара Бялыніцкага райкама Кампартыі БССР«Закат эпохи Лукашенко обещает быть захватывающим зрелищем» [Закат эпохі Лукашэнкі абяцае быць захапляючым відовішчам] — EADaily, 15 сакавіка 2019.

Працаваў на дыпламатычнай службе як мінімум з 2005 г. у аддзеле Усходняй Еўропы галоўнага ўпраўлення Еўропы МЗС БеларусіНовым прэс-сакратаром МЗС Беларусі назначаны Анатоль Глаз  — БелТА, 12 чэрвеня 2018 г..

З 2007 па 2009 год служыў другім і першым сакратаром пасольства Беларусі ў Італіі.

З 2009 па 2014 год працаваў у Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі.

З 2014 па 2018 год служыў старшым дарадцам пасольства Беларусі ў Італіі, дзе займаўся пытаннямі двухбаковага палітычнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння са СМІ, развіцця дагаворна-прававой базы і іншых сфер.

У 2018 годзе вярнуўся на працу з МЗС, займаў пасаду старшага дарадцы міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі, а 11 чэрвеня 2018 г. прызначаны начальнікам упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі (прэс-сакратаром) МЗС Беларусі.

14 студзеня 2025 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у ТурцыіЛукашэнка назначыў новых паслоў у Казахстан, Узбекістан, Азербайджан, Турцыю, Ізраіль і Кубу. 27 сакавіка 2025 года прызначаны па сумяшчальніцтве паслом у ІракуЛукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў пасольствах і МЗС.

Прафесійная дзейнасць На пасадзе прэс-сакратара МЗС агучваў афіцыйную пазіцыю Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку падчас разгону сілавікамі пратэстаў у 2020—2021 гг.

Крытыкаваў абмеркаванне міжнароднай супольнасцю пытанняў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку з удзелам праціўнікаў А. Лукашэнкі.

Асуджаў міжнародныя санкцыі супраць ЛукашэнкіОтвет пресс-секретаря МИД А.Глаза на вопрос ТАСС о реакции на решение Совета ЕС об утверждении третьего пакета санкций против Беларуси [Адказ прэс-сакратара МЗС А. Глаза на пытанне ТАСС пра рэакцыю на рашэнне Савета Еўрапейскага Саюза аб зацверджанні трэцяга пакету санкцый супраць Беларусі], працяг мандату спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Абвяшчаў пра ўвядзенне санкцый супраць замежных службовых асоб і зніжэнне ўзроўню кантактаў з замежнымі дыпламатамі ў адказ на дзеянні міжнароднай супольнасці ў дачыненні да Беларусі пасля падзей 2020 года.

У 2018 годзе агучваў заведама завышаныя звесткі аб колькасці ўцекачоў з Украіны ў Беларусі пасля ўкраінскай вайны.

Пасля жорсткага падаўлення пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, італьянскі бок не хацеў прымаць даверчую грамату Анатоля Глаза, як новага пасла Беларусі ў Італіі.

2 снежня 2021 года Анатоль Глаз быў даданы ў чорны спіс Еўрасаюза. 20 снежня Глаза ў свой санкцыйны спіс уключыла ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя.

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Турцыі Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Іраку