І́гар Алякса́ндравіч Мале́віч (1941, Мінск, БССР, СССР) — беларускі фізік.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), доктар фізіка-матэматычных навук (1984), прафесар (1987). Распрацаваў лазерную статыстычную хранаскапію, лазерныя месцавызначальнікі для вывучэння паверхні Месяца і лідарныя сістэмы касмічнага, наземнага і падводнага размяшчэння.

Біяграфія У 1966 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. З 1970 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Стварыў навуковыя працы ў галіне статыстычнай оптыкі і радыёфізікі, квантавай электронікі і лазернай тэхнікі. У 1981 годзе выдаў манаграфію «Метады і электронныя сістэмы аналізу аптычных працэсаў». У 1982 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі. У 1984 годзе атрымаў навуковую ступень доктара фізіка-матэматычных навук. У 1986 годзе выдаў манаграфію «Шматфункцыянальныя лідарныя сістэмы» сумесна з У. І. Івановым і А. П. Чайкоўскім. У 1987 годзе атрымаў навуковае званне прафесара. У 1994 годзе выпусціў манаграфію «Сінтэз узорных шматзначных мераў часу» с Дзмітрыем Яфрэменкам і Э. І. Табачнікам. З 1996 года перайшоў на дыпламатычную працу ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Выдаў 2 публіцыстычныя кнігі «Увага, Кітай» і «Калі ў Еўропе яшчэ ўчора, то ў Карэі ўжо заўтра».

Катэгорыя:Выпускнікі БДУІР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі