Уша́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Уша.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Машчаніцкі сельсавет у складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Машчаніца. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новая Уша, сельсавет перайменаваны ва УшанскіУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 11 сакавіка 1971 года ў склад сельсавета з Ляжынскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Бярозаўка, Клёнаўка, Котава, Крупа, Локаць, Новая Князеўка і Старая Князеўка)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).. Да 1972 года цэнтр сельсавета, вёска Новая Уша, перайменавана ва Ушу. У 1974 годзе скасавана вёска ЗалеснаяРашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г., 18 студзеня, 14 і 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420)., 25 студзеня 1988 года — вёска ЛокацьРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 студзеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).. 21 снежня 2007 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ляжынскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Баравіно, Белічаны і Ляжына)Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бярэзінскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 748 чалавек, з іх 97,2 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: аграгарадок Уша, вёскі Баравіно, Беліца, Белічаны, Бярозаўка, Восава, Грады, Дзямешкаўка, Замак, Калюжыца, Клёнаўка, Котава, Крупа, Любач, Ляжына, Мурава, Новая Князеўка, Новая Машчаніца, Снуя, Старая Князеўка, Старая Машчаніца і Сялянка.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бярэзінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чэрвеньскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе