Шостак — прозвішча, вядомае прынамсі з мяжы XV—XVI стагоддзяў. Шырока распаўсюджана сярод беларусаў, літоўцаў, палякаў (Szóstak), рускіх, украінцаў, эстонцаў, яўрэяў — выхадцаў з тэрыторый былой Рэчы Паспалітай.
Вядомыя асобы Джэк Шостак (нар. 1952) — амерыканскі вучоны-цытагенетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне. Пётр Мікалаевіч Шостак (нар. 1966) — беларускі палітык. Станіслаў Уладзіслававіч Шостак (1898—1961) — польскі ваенны, палкоўнік бранятанкавых войскаў Войска Польскага.