Акіра Судзукі ( ) — японскі хімік, які адкрыў рэакцыю Судзукі. Нобелеўскі лаўрэат па хіміі за 2010 год. У яго гонар быў названы астэроід .
Біяграфія Нарадзіўся 12 верасня 1930 года ў пасёлку Мукава, на востраве Хакайда. Навучаўся ва Універсітэце Хакайда і пасля яго заканчэння ў 1954 годзе застаўся ў аспірантуры. У 1959 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па хіміі. Пасля атрымання ступені працаваў асістэнт-прафесарам там жа. У 1961 годзе атрымаў пасаду дацэнт-прафесара. З 1963 па 1965 год працаваў пастдокам у Герберта Браўна ва ўніверсітэце Пердзью, пасля чаго вярнуўся ва ўніверсітэт Хакайда на пасаду поўнага прафесара. У 1994 годзе выйшаў на пенсію ва ўніверсітэце Хакайда, але працягнуў працаваць на пасадзе поўнага прафесара ва Універсітэце навукі Акаямы (1994—1995) і Універсітэце навукі і мастацтваў Курасікі (1995—2002), якія з’яўляюцца прыватнымі японскімі універсітэтамі.
Быў віцэ-прэзідэнтам і дырэктарам Японскага хімічнага таварыства.
Навуковыя дасягненні Пад кіраўніцтвам Герберта Браўна ва Універсітэце Пердзью Акіра Судзукі займаўся праблемамі сінтэзу і выкарыстання борарганічных злучэнняў.
Па вяртанні ў Японію ён працягнуў гэтыя заняткі і дасягнуў прыкметных поспехаў, вядомых па ўсім свеце. Яго праца 1979 года па рэакцыях крос-спалучэньня ў сінтэзе борарганічных злучэнняў з выкарыстаннем паладыявага каталізатара дала пачатак вялікаму падзелу сучаснай металаарганічнай хіміі. Гэта рэакцыя носіць цяпер імя Судзукі, а за яе адкрыццё навуковец быў у 2010 годзе ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па хіміі.
Аўтар і сааўтар 341-го навуковага артыкула ў рэцэнзуемых часопісах.
Узнагароды
2004 — Прэмія Японскай акадэміі навук 2009 — Залаты медаль Паўля Карэра 2010 — Заслужаны дзеяч культуры 2010 — Ордэн Культуры 2010 — Нобелеўская прэмія па хіміі
Сяброўства ў навуковых таварыствах
Японскае хімічнае таварыства Японскае таварыства сінтэтычнай арганічнай хіміі Амерыканскае хімічнае таварыства
Літаратура
R. Van Noorden Clever coupling catalysts lauded by chemistry Nobel // Nature. — 6.10.2010 А. Борисова. Нобелевские кросс-сочетания // Троицкий вариант. — № 64, c. 5, 7 (12.10.2010)
Спасылкі
Curriculum Vitae
Катэгорыя:Члены Японскай акадэміі навук Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Японіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Хімікі Японіі Катэгорыя:Нарадзіліся на Хакайда Катэгорыя:Кавалеры ордэна Культуры Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта