Мікіта Барысавіч Куканенка (18 верасня 1998, Полацк — , Баранавічы) — ваенны лётчык, лейтэнант ВПС Рэспублікі Беларусь. Загінуў, адводзячы некіруемы самалёт Як-130 ад Баранавічаў. Пасмяротна ўдастоены звання Героя Беларусі (2021)Лётчыкам Андрэю Нічыпарчыку і Мікіце Куканенку пасмяротна прысвоена званне «Герой Беларусі».
Біяграфія Нарадзіўся 18 верасня 1998 года ў Полацку. Яго дзед жыў у гарадскім пасёлку Баравуха, дзе размяшчалася верталётная база. Пасля наведвання базы Мікіта вырашыў стаць пілотам. Але ён выбраў не верталёты, а самалёты.
Пазней паступіў у Полацкае кадэцкае вучылішча, якое скончыў у 2015 годзе. У 2020 годзе ў званні лейтэнанта скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Лідская штурмавая авіябаза стала для яго першым месцам службы. За год лётаў на самалётах Л-39 і Як-130. У планах Мікіты Куканенкі на 2021 год было стаць лётчыкам трэцяга класа.
Загінуў 19 мая 2021 года ў Баранавічах у час трэніровачнага палёту Як-130 разам з маёрам Андрэем НічыпорчыкамРасказваем пра лётчыкаў Нічыпарчыка і Куканенку, якія загінулі ў Баранавічах. Іх самалёт разбіўся каля жылых дамоў на вуліцы Розы Люксембург. Пазней камісія па расследаванні катастрофы заявіла, што лётчыкі да апошняга спрабавалі адвесці самалёт ад дамоў і таму запозна катапультавалісяЧто выяснили следователи о гибели летчиков в Барановичах, рассказали в СК , Intex-press, 30-9-2021Из-за чего упал самолет в Барановичах установил Следственный комитет , Intex-press, 26-10-2021.
Пахаваны ў Полацку на Паўночных могілкахСотни жителей Полоцка пришли на прощание с летчиком Никитой Куконенко. Итоговый фоторепортаж.
Сям’я
У загінулага пілота засталася жонка Таццяна. Яны згулялі вяселле ў верасні 2020 года.
Узнагароды Герой Беларусі (24 лістапада 2021, пасмяротна) — за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку.
Памяць 23 лістапада 2021 года на паседжанні баранавіцкага гарвыканкама была прынятая пастанова аб наданні вуліц у новым мікрараёне Паўночны-2 імён загінулых лётчыкаўКак назовут улицы в новом микрорайоне Северный-2, решали в Барановичах , Intex-press, 23-11-2021.
20 мая 2022 года ў Баранавічах адкрылі мемарыял у гонар загінулых лётчыкаўВ Барановичах открыли мемориал в честь погибших летчиков Андрея Ничипорчика и Никиты Куконенко.
У Лідзе яго імя прысвоена сярэдняй школе № 6.
17 мая 2024 года на тэрыторыі Полацкага кадэцкага вучылішча, выпускніком якога з’яўляўся лётчык, адкрыты помнік. Адначасна ў Баранавічах адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар лётчыкаў-герояў. Размешчана на доме, які знаходзіцца на скрыжаванні вуліц, названых імёнамі пілотаў.
У 2026 годзе пра подзвіг пілотаў выйшоў м/ф «Адно на дваіх» (кінастудыя — Беларусьфільм, рэжысёр — Іван Паўлаў).
Катэгорыя:Героі Беларусі Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Лётчыкі Беларусі