Канстанцін Браніслававіч Каліноўскі (, Смаленск — 12 ліпеня 1931, Маскоўская вобласць) — савецкі ваенны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і афіцэра Рускай імператарскай арміі, выхоўваўся ў сваякоў у Маскве. Скончыў 2-ю Маскоўскую гімназію. Падчас Першай сусветнай вайны служыў добраахвотнікам як вальнапісаны ў 4-м артылерыйскім дывізіёне.

У чэрвені 1918 года ў складзе дывізіёна перайшоў на бок бальшавікоў. У студзені 1919 года вызначыўся ў . Летам 1919 года адкамандзіраваны ў Вышэйшую аўтабранявую школу ў Маскву, скончыў яе 17.11.1919 года, прызначаны камандзірам бронецягніка № 8. Член РКП(б) з 1920 года. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым фронце. Вызначыўся ў польска-савецкай вайне — баях пад Зябкамі, Гайнаўкай, у час адступлення ад Варшавы. Пэўны час служыў на Паўночным Каўказе, з зімы 1921 да 1922 года — інспектар Упраўлення бронечасцей Каўказскай арміі. У 1925 годзе скончыў Ваенную акадэмію РСЧА. У 1926—1927 гадах, пад псеўданімам Кардэ, ваенны саветнік Калганскай групы па бронецягніках у Кітаі. З 1929 года інспектар бранясіл і намеснік начальніка Упраўлення механізацыі і матарызацыі РСЧА, з 2-й паловы 1929 да мая 1930 — камандзір зводнага вопытнага механізаванага палка (вылучаны з 3-га атп) Маскоўскай ваеннай акругі, з мая 1930 — камандзір вопытнай асобнай механізаванай брыгады, з лютага 1931 — начальнік Упраўлення механізацыі і матарызацыі.

Ведаў тры еўрапейскія мовы, сачыў за сусветнымі ваенна-тэхнічнымі дасягненнямі. Аўтар кнігі «Танкі» (1924) і шэрагу артыкулаў, якімі заклаў асновы тэорыі арганізацыі і баявога прымянення савецкіх бранятанкавых войскаў. Член рэдкалегіі часопіса «Тэхніка і забеспячэнне Чырвонай Арміі». Разам з намеснікам начальніка Штаба РСЧА Уладзімірам Трыандафілавым распрацаваў . Апошняя праца К. Б. Каліноўскага — Інструкцыя па баявым прымяненні танкаў, на аснове якой планавалася распрацаваць Статуты бранятанкавых войскаў РСЧА, засталася няскончанай.

Загінуў у 12 ліпеня 1931 года.

У маі 1932 года на аснове вопытнай асобнай механізаванай брыгады сфарміравана 1-я механізаваная брыгада імя таварыша Каліноўскага, звернутая ў маі 1934 года на фарміраванне 5-га механізаванага корпуса імя К. Б. Каліноўскага, які існаваў да ператварэнняў структуры мехкарпусоў РСЧА ў жніўні 1938 года.

Узнагароды

Ордэн Чырвонага Сцяга (1920) за баі пад Шэнкурскам у студзені 1919 года Ордэн Чырвонага Сцяга (1921) за баі польска-савецкай вайны 1919—1921 гадоў

Літаратура Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 268, 275.

История танковых войск Советской Армии / Под. ред. О. А. Лосика. В 3-х томах. — М.: ВАБТВ, 1975.

Свирин М. Танковая мощь СССР. В 3-х томах. — М.: Эксмо, Яуза, 2008. — ISBN 978-5-699-31700-4. Третьяк С. Станция Зябки, год 1920-й: первый бой советских танкистов // Армия № 2, 2008. — С. 50—52.

Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ Катэгорыя:Ваенныя СССР Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга