Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў — дзяржаўная навуковая ўстанова ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Гісторыя Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў» створана 25 верасня 2007 года пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь на падставе адпаведнай пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У чэрвені 2014 года Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў уключаны ў склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і замацаваны за Аддзяленнем хіміі і навук аб Зямлі.

Дзейнасць Асноўная мэта дзейнасці цэнтра — арганізацыя матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і ўдзел у правядзенні комплексных навукова-даследчых работ і экспедыцыйнай дзейнасці ў палярных раёнах Зямлі.

Кіраўніцтва 2007—2009 — Алег Анатольевіч Смарчкоў 2011—2013 — Уладзімір Іванавіч Філімонаў 2014—2016 — Алег Віктаравіч Сныцін 2016—2019 — Ігар Міхайлавіч Пільшчыкаў з 2019 — Уладзімір Анатольевіч Рыжыкаў

Спасылкі Афіцыйная старонка ўстановы

Катэгорыя:З’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Палярныя даследаванні