Стараверскія могілкі — могілкі ў Полацку, размешчаны ў раёне Грамы, па вуліцы Суворава, недалёка ад чыгуначнага вакзала. Ад пачатку Грамы былі вёскай старавераў, што збеглі ад гвалту ў Расіі ў XVII—XVIII стагоддзяхМіхась Баўтовіч. .

Могілкі захавалі стараверскі выгляд з характэрнымі васьміканцовымі крыжамі, стрэшкамі над імі.

Найбольшую цікаўнасць можа выклікаць надмагільны помнік Даніле Парфенавічу (†09.07.1909) і Ірыне Мяленьцеўне (†27.10.1901) Сіманавым у выглядзе каплічкі. Падобныя помнікі стаялі раней на Чырвоных і Ксавераўскіх могілках, але цалкам захаваўся толькі гэты. Старэйшае з захаваных пахаваньняў належыць Міхаілу Данілавічу Чарнышову, які памёр 28.03.1879 г.

На могілках пахаваныя вайскоўцы 51, 47, 90 дывізій 22-га стралковага корпуса і 51 гвардзейскай дывізіі 23-га стралковага корпуса 1-га Прыбалтыйскага фронту, што загінулі пры штурме цэнтра Полацка 2-4 ліпеня 1944 г. На магіле ў 1952 г. усталяваны помнік.

Брацкія магілы на могілках «Грамы» па вул. Суворава ў г. Полацку Віцебскай вобласці — .

Спасылкі

Катэгорыя:Могілкі Полацка Катэгорыя:Стараверства ў Беларусі Катэгорыя:Вуліца Суворава (Полацк)