Бальнічны завулак () — завулак у гістарычным цэнтры Полацка, у паўночнай частцы Верхняга замка. З’яўляецца працягам Замкавай вуліцы.

Забудова № 6/1 — будынак вучыцельскай семінарыі (канцелярыя і дом дырэктара), пабудаваны ў 1912—1913 гг. Выкарыстоўваўся як корпус Полацкай райбальніцы. У наш час не эксплуатуецца. — № 6/2 — № 8 — двухпавярховы будынак, пабудаваны ў 1912 годзе. Магчыма, першапачаткова выкарыстоўваўся як жылы дом, пасля як корпус Полацкай райбальніцы. У наш час не эксплуатуецца.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Полацка Катэгорыя:Верхні замак (Полацк) Катэгорыя:Завулкі