«Партрэт каралевы Барбары з Радзівілаў» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная невядомым мастаком у 1733—1737 гадах. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве ( MP 4774 MNW). Памер карціны — .

Гісторыя

Належыць да серыі партрэтаў у лаўровым вянку. Захаваўся фотаздымак у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. Пасля 1939 г. партрэт каралевы Барбары трапіў у Мінск, адкуль вывезены ў Германію ў 1944 г. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г.

Перададзены ў 1950 г. у ПольшчуЛёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5..

Апісанне

На паясной выяве Барбара Радзівіл паказана амаль у фас, галава павернута крыху ў бок. Усю ўвагу мастак засяродзіў на паказе багатага адзення каралевы. С. 208. Праз незлічоныя жамчужыны на яе галаўным уборы, залатыя ланцужкі, падвескі, аздобленыя каштоўнымі камянямі, і іншыя ўпрыгожанні аўтар дакладна перадае пластыку твару, але духоўны свет партрэтаванай застаецца нераскрытым.

Літаратура

. С. 208

Катэгорыя:Карціны 1737 года Катэгорыя:Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага музея ў Варшаве Катэгорыя:Серыя партрэтаў у лаўровым вянку