«Партрэт Марыі Юзэфы» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1730-я гг., верагодна, Луі дэ Сільвестрам (1675—1760). Сучаснае месцазнаходжанне невядома. Памер карціны — .
У інвентары 1857 г. запісаны пад № 57. Знаходзіўся ў Мазайкавай зале Нясвіжскага замка. На той момант імя асобы было невядома. Яе лічылі меркаваным вобразам Кацярыны II. Апошні раз нясвіжскі партрэт ужо пад імем Марыі Юзэфы згаданы ў вопісе 1939 г. Твор быў у Зорнай зале. Захаваўся фотаздымак у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. Пасля 1939 г. партрэт вывезены ў Мінск, адкуль, верагодна, трапіў у Германію.
Існуе амаль ідэнтычная выява Марыі Юзэфы, напісаная мастаком Луі дэ Сільвестрам у 1733 г. Партрэт знаходзіцца ў прыватнай калекцыі і прадаваўся на аўкцыёне ў Францыі ў 2010 г. Можна заўважыць супадзенне агульнай кампазіцыі ў напісанні мадэлі і фону. Аднак партрэт з аукцыёна адрозніваецца крыху большымі памерамі і адсутнасцю фігуры пажа.
Апісанне На партрэце адлюстравана Марыя Юзэфа (1699—1757), старэйшая дачка Іосіфа I Габсбургскага, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыіі і Вільгельміны Амаліі Брансвік-Люнебургскай. Марыя Юзэфа была жонкай караля Аўгуста III. Твор выкананы на вельмі высокім узроўні. Марыя Юзэфа адлюстравана ў поўны рост, побач таксама намаляваны паж, які падтрымлівае накідку, падшытую . Безумоўна, гэта парадны партрэт каралевыЛёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5..
Крыніцы
Катэгорыя:Карціны 1730-х гадоў Катэгорыя:Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс Катэгорыя:Партрэты Катэгорыя:Ананімныя творы Катэгорыя:Страчаныя творы Катэгорыя:Творы Луі дэ Сільвестра