Васіль Феадосьевіч Се́рбін ( — ) — дырыжор і хормайстар, Заслужаны артыст БССР (1954), Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1961), Народны артыст РСФСР (1970).
Біяграфія Нарадзіўся ў Харкаве. У 1941 годзе скончыў Харкаўскую кансерваторыю. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1945 года мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор ансамбляў песні і танца Уральскай ваеннай акругі, Паўднёвай групы войскаў, Беларускай ваеннай акругі, Групы савецкіх войскаў у Германіі. З 1973 года В. Ф. Сербін у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, мастацкі кіраўнік, з 1983 года дырыжор бюро спецыяльных мерапрыемстваў.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1974 года.
Творчасць Аўтар песень «Да спаткання, сталіца», «У Беларусі мы служым», «Марш мінскіх сувораўцаў» і іншых на вершы А. Астрэйкі, А. Бачылы, П. Броўкі, М. Танка, П. Харкова, М. Ясенія, апрацовак рускіх і беларускіх народных песень для мужчынскага хору.
Узнагароды і званні Ордэн Чырвонай ЗоркіМузейный комплекс «Дорога памяти» Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Заслужаны артыст БССР (1954) Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1961) Народны артыст РСФСР (1970) Дзяржаўная прэмія мастацтваў ГДР (1968, 1972)
Літаратура
Спасылкі
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі 2018 год // Архівы Беларусі Сербин Василий Феодосьевич // Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Музейный комплекс «Дорога памяти»
Катэгорыя:Дырыжоры СССР Катэгорыя:Дырыжоры Беларусі Катэгорыя:Хормайстары СССР Катэгорыя:Хормайстары Беларусі Катэгорыя:Падпалкоўнікі СССР Катэгорыя:Ваенныя дырыжоры і капельмайстры Катэгорыя:Кампазітары-песеннікі