«Чалавек-павук: Далёка ад дому» () — амерыканскі фантастычны фільм 2019 года пра супергероя коміксаў кампаніі Marvel Comics Чалавека-павука. З’яўляецца другой часткай трылогіі пра Чалавека-павука ад рэжысёра Джона Уотса, а таксама 23-й па ліку карцінай ў кінематаграфічным сусвеце Marvel.

Галоўную ролю ў фільме сыграў Том Холанд.

Сюжэт Пітэр Паркер разам з аднакласнікамі адпраўляецца на летнія вакацыі ў Еўропу. Але ім не выпадае адпачыць — пасля прыбыцця ў Венецыю група трапляе ў эпіцэнтр бітвы. Ні з таго ні з сяго з’яўляецца вадзяная істота і пачынае бурыць усё на сваім шляху. Цяпер Пітэру давядзецца ратаваць еўрапейскія архітэктурныя помнікі разам з загадкавым супергероем Містэрыа.

Спасылкі

Катэгорыя:Чалавек-павук Катэгорыя:Фільмы кінематаграфічнага сусвету Marvel Катэгорыя:Фільмы ЗША 2019 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Майкл Джакіна Катэгорыя:Фільмы Джона Уотса Катэгорыя:Фільмы пра Еўропу Катэгорыя:Фільмы-сіквелы Катэгорыя:Фільмы, спрадзюсаваныя Кевінам Файгі