Партызанская брыгада «За Радзіму» — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе асобных атрадаў П. М. Шырокава (дзейнічаў з лістапада 1942 года), А. Ф. Ячмянёва (арганізаваны ў маі 1943 года), У. Ц. Антонава і І. Ф. Бандарэнкі (арганізаваныя ў верасні 1943 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Шаркоўшчынскага, Маладзечанскага, Відзскага, Браслаўскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (495 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад партызанскі атрад імя Жданава (былы Шырокава); партызанскі атрад імя Варашылава (былы Ячмянёва); партызанскі атрад імя Кірава (былы Антонава); партызанскі атрад імя Молатава (былы Бандарэнкі); партызанскі атрад імя Куйбышава.

Камандаванне Камандзіры П. М. Шырокаў; М. У. Кандрашчанка.

Камісар Ф. К. Акулаў.

Начальнікі штаба А. А. Дзюжэнка; К. І. Капцюгоў.

Гісторыя Восенню 1943 года партызаны разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Бірута Браслаўскага раёна, спалілі 38 мастоў. У студзені 1944 года ўзарвалі электрастанцыю і млын у вёсцы Чырвоны Двор Шаркоўшчынскага раёна, знішчылі аўтагараж з 17 аўтамашынамі і 16 матацыкламі, 2 склады ў Даўгаўпілсе. У чэрвені 1944 года падарвалі 580 рэек. Вялі баі пры адступленні нямецкіх войск у Браслаўскім раёне.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе