BioNTech SE (англійскае вымаўленне: [ˈbaɪɒnˌtek]) — нямецкая біятэхналагічная кампанія, якая займаецца распрацоўкай і вытворчасцю актыўных імунатэрапеўтычных сродкаў для індывідуальнага падыходу да лячэння сур’ёзных захворванняў. Кампанія даследуе прэпараты на аснове матрычнай РНК (мРНК) для выкарыстання ў якасці індывідуалізаванай імунатэрапіі рака, у якасці вакцын супраць інфекцыйных захворванняў і ў якасці замяшчальнай бялковай тэрапіі пры рэдкіх захворваннях, а таксама распрацаванай клетачнай тэрапіі, новых антыцелаў і малых малекул, імунамадулятараў, як варыянтаў лячэння рака. Кампанія распрацавала тэрапеўтычны прэпарат для чалавека на аснове мРНК для ўнутрывеннага ўвядзення, каб давесці індывідуальную імунатэрапію раку на аснове мРНК да клінічных выпрабаванняў і наладзіць уласны вытворчы працэс.

Спасылкі Афіцыйны сайт кампаніі

Катэгорыя:Фармацэўтычныя кампаніі Германіі Катэгорыя:Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на NASDAQ Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 2008 годзе