Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі» — навукова-вытворчае аб'яднанне ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гісторыя 1 лістапада 2007 года — стварэнне аб'яднання ў складзе чатырох арганізацый з мэтай распрацоўкі новых тэхналогій, асваення і прамысловага выпуску біятэхналагічнай, фармацэўтычнай і іншай высокатэхналагічнай прадукцыі 18 кастрычніка 2012 года — надзяленне аб'яднання функцыямі, якія вызначаюць яго каардынуючую ролю ў развіцці біятэхналагічнай галіны краіны 11 снежня 2014 года — пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб'яднанне замацавана за Аддзяленнем біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Дзейнасць распрацоўка, асваенне вытворчасці і выпуск новых відаў навукаёмістай біятэхналагічнай, фармацэўтычнай і іншай высокатэхналагічнай прадукцыі; развіццё навукова-тэхнічнай і вытворчай базы прадпрыемстваў аб'яднання; удзел у распрацоўцы і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне біятэхналогіі; маніторынг Плана развіцця біятэхналагічнай галіны Рэспублікі Беларусь і яе навуковае суправаджэнне і інш.
Структура Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Адкрытае акцыянернае таварыства «Бабруйскі завод біятэхналогій» Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Франдэса» Унітарнае прадпрыемства «Гасразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Дзяржаўнае прадпрыества «Акадэмфарм» Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Біякам» Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Актыў БіяТэх»
Спасылкі Афіцыйная старонка ўстановы
Катэгорыя:З’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Палярныя даследаванні