Шымал дзяржаўная раённая электрастанцыя () — цеплавая электрастанцыя Азербайджана. Размешчана ў Баку. З аднаго цэнтра ажыццяўляецца кіраванне двух электрастанцыя «Шымал-1» і «Шымал-2». Агульная магутнасць — 5,7 мільярда кілават-гадзін электраэнергіі ў год. Дзве электрастанцыі забяспечваюць 20 працэнтаў вытворчасці электраэнергіі па ўсёй Азербайджанскай Рэспубліцы і каля 40-50 працэнтаў — па Баку і Апшэронскаму паўвостраву.
«Шымал-1» «Шымал-1» была здадзена ў эксплуатацыю ў дзве чаргі. Першая чарга — у 1950 годзе, але была выведзена з эксплуатацыі ў 1988 годзе. У 1998 годзе былі прыцягнуты інвестыцыі для другой чаргі. У 2000 годзе быў закладзены падмурак станцыі «Шымал-1», якую здалі ў эксплуатацыю ў 2002 годзе.
«Шымал-2» Падмурак электрастанцыі «Шымал-2» быў закладзены ў 2011 годзе на тэрыторыі 104,9 гектара ў пасёлку Шувелян. Электрастанцыя здадзена ў эксплуатацыю 5 верасня 2019 года. У цырымоніі прынялі ўдзел Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, кіраўнік ААТ «Азерэнержы» Баба Рзаеў, парламенцкі віцэ-міністр замежных спраў Японіі Кэндзі Ямада, пасол Японіі ў Азербайджане Церуюкі Каторы.
Катэгорыя:Газавыя электрастанцыі Азербайджана