Яўген Барышнікаў (нар. , г. Слонім, Беларусь) — беларускі фалькларыст, кампазітар, бард, дудар і паэтПра шкоднасць міфаў разважае дудар Яўген Барышнікаў. З 2009 па 2017 гады быў намеснікам старшыні Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, з’яўляецца сябрам Беларускага дударскага клуба і Цэнтра этнакасмалогіі «KRYUJA».

Біяграфія У 2001 годзе скончыў сярэднюю школу № 3 г. Слонім. З 2001 па 2005 гады вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Выступае з 2006 года. Да 2013 года быў удзельнікам беларускага гурта «Ceilidh Ceol» (бойрана і дарабуке), з 2010 года ў «На Таку» (граў на бубне і дудзе).

Быў куратарам «Дударскага клуба» і праекта «Этнаўсё» (Ethno.by)Этнаўсё.

Навуковая дзейнасць Барышнікаў Я. Дуды на тэрыторыі Беларусі ў працах замежных аўтараў — 2013 Барышнікаў Я., «Месцы самыя дударскія»: спроба картаграфавання звестак аб дударскай традыцыі «рэгіёну ВКЛ» — 2014 Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 25-27 красавіка 2014 г.) / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. — Мінск, 2014. — 216 с.

Узнагароды

Лаўрэат фэстываляў аўтарскай песні «Фэст-А 2006» (Мінск), «OPPA 2009» (Варшава, Польшча), «Купалаўскія вакацыі» (2010, Мінск)16 чэрвеня — паэт Віталь Рыжкоў і музыка Яўген Барышнікаў у Магілёве, пераможца XVII Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень — 2010» (Бельск Падляскі, Польшча).

Спасылкі Яўген Барышнікаў: «Не трэба ратаваць тых, каму гэта не патрэбна» Барышнікаў Яўген Eugen Baryshnikau Resume of Eugen Baryshnikau

Катэгорыя:Дудары Беларусі Катэгорыя:Члены Студэнцкага этнаграфічнага таварыства