«Першыя ластаўкі» ( або стылізавана «Перші ʌастіvки») — украінскі маладзёжны тэлесерыял-анталогія. Кожны сезон задуманы як самастойны мінісерыял з рознымі персанажамі і лакацыямі, а таксама з уласнай сюжэтнай лініяй. Адзінае, што звязвае першы і другі сезоны тэлесерыяла — персанаж таямнічага антаганіста «Сябар» ().
Прэм’ера першага сезона тэлесерыяла ва Украіне адбылася 19 лістапада 2019 года на Новым канале. Прэм’ера першага сезона тэлесерыяла ў Расіі адбылася 19 лістапада 2019 года на VOD-платформе Kinopoisk (з рускім дубляваннем).
Прэм’ера другога сезона тэлесерыяла ва Украіне адбылася 14 снежня 2020 года на Новым канале. Прэм’ера другога сезона тэлесерыяла ў Расіі адбылася 14 снежня 2020 года на VOD-платформе Kinopoisk HD (з рускім дубляваннем).
У лютым 2021 года ўладальнік тэлеканала Новы канал StarLightMedia паведаміў пра тое, што серыял быў падоўжаны на трэці сезон.
Сюжэт Першыя ластаўкі, па канцэпцыі серыяла-анталогіі «Амерыканская гісторыя жахаў», у кожным сезоне распявадаюць новую гісторыю, а галоўныя акцёры застаюцца нязменнымі, аднак мяняюць свае амплуа ад сезона да сезона. Адзінай прамой сувяззю паміж першым і другім сезонамі серыяла з’яўляецца таямнічы персанаж — «Сябар», які стаў галоўным антаганістам.
Першы сезон Падзеі першага сезона серыяла разгортваюцца ва ўкраінскай школе і пачынаюцца 1-га верасня. У школу прыходзіць новая вучаніца. Навучальны год ідзе сваёй чаргой, пакуль школу не ўскалыхвае самагубства школьніцы. Ніхто не ведае, што стала прычынай, бо на месцы самагубства нават не знайшлі перадсмяротнай запіскі. Следчая Вольга Макарава спрабуе высветліць, скончыла дзяўчына з сабой, або яе наўмысна скінулі з даху шматпавярхоўкі. У ходзе расследавання ёй адкрываюцца страшныя таямніцы, што хаваюць вучні, настаўнікі, бацькі і нават яе сын. Між тым дзеці з цалкам розных сем’яў, рознага дабрабыту і стану аказваюцца ўблытанымі ў гісторыю са смерцю сваёй аднакласніцы, але нічога не могуць расказаць бацькам. Новая вучаніца і іншыя школьнікі з яе новай школы, трапляюць пад уплыў таямнічага персанажа «Сябра», які аказваецца галоўным антаганістам.
Другі сезон: Z@лежныя Падзеі другога сезона серыяла разгортваюцца ў вялікім горадзе ў журфаку аднаго з элітных украінскіх універсітэтаў і пачынаюцца 1-га верасня. Ва ўніверсітэт паступілі героі з двух кардынальна розных светаў: заможныя хлопцы і дзяўчаты, якія могуць сабе дазволіць абсалютна ўсё, і тыя, якім, у сілу пэўных абставін, раскоша і «цяжкі люкс» недаступныя. Але, нягледзячы на сацыяльную няроўнасць студэнтаў ВНУ, студэнты журфака жывуць даволі звычайным жыццём: ходзяць на пары, закохваюцца, ладзяць вечарынкі і падзарабляюць пасля вучобы. Аднак звычайнае жыццё ўніверсітэта раптам перапыняе забойства — у прыбіральні знойдзена цела студэнта Івана Кожуха. Паліцыя лічыць, што хлопец здзейсніў самагубства, а таму хутка закрывае справу, аднак адна з выкладчыц ВНУ, Кіра Зотава, перакананая, што гэта было забойства і разам з некалькімі студэнтамі-аднадумцамі пачынае расследаваць гэтую заблытаную справуПерші ластівки. Залежні. dzygamdb. 2020.
У ролях У ролях Персанажы 1 сезон 2 сезон: ZалежныяВікторыя Літвіненка Вольга Макарава Кіра ЗотаваТаісія-Аксана Шчурук Каця Шчаслівая Альбіна Харткіпер (Патароча)Аляксандр Рудзінскі Нік Маслаў Лёша СметанінМаксім Самчык Федзя Макараў Саша Макараў Улад ЯкіменкаПаліна Насыхіна Лера ФаркашМарыя Смалякова Паліна ДудкаМаксім Дэвізораў Дзяніс Дзянісенка Назар ЛявіцкіАлеся Журакоўская Ларыса ДудкаСвятлана ЯкіменкаДарына Трыгубава Ціна Фаркаш Маргарыта ПатарочаАляксандр Бегма Антон Шчаслівы Ягор КалітаАлег Гацуляк Макс Якавенка Ваня КожухНіна Набока Валянціна Георгіеўна цётка ЛюбаКанстанцін Акцябрскі ІлляСяргей Кіяшка Артур Макараў Канстанцін ПатарочаІрына Тамім Ірына Шчаслівая Таццяна ЧэчэльАнна АстапенкаСоняСямён Гораў Аляксандр ФаркашДзмітрый Палееў-Барманскі дырэктар школыМаргарыта Лапіна Маша Маслава дзяўчынка з дзіцячай пляцоўкіВіктар Сцепаненка Даніла ШчаслівыЯраслаў Гранко дзед Ніка МаславаЯгор Сувораў СтасАнастасія Пуставіт Карына ВазнюкАнастасія Рула Ева ЧэчэльВіталь Салій Дзмітрый БеўзаРаман Ясіноўскі СямёнАда Рогаўцава Надзея Іванаўна КожухМіхаіл Крышталь Ігар (айчым Улада)Алена Сцяфанская Аксана ЗотаваЯна Смаленцава Марына ЛявіцкаяМаксім Далекарэй СлаваГанна Ярэмчук Алена СметанінаТаісія Хвастова ІннаТаццяна Шаліга суседка Надзеі Іванаўны
Вытворчасць Ідэя Ідэю стварыць маладзёжны трылер-дэтэктыў прадзюсар Яўген Тунік прапанаваў «Новаму каналу» за тры гады да рэлізу серыяла, у 2016 годзе.
Першы сезон Здымкі першага сезона серыяла праходзілі ў Кіеве летам 2019 з мая па ліпень у Гімназіі № 34 «Лебедзь» імя Віктара Максіменкі«Найскладніші зйомки»: на Новому каналі вийде молодіжний трилер. novy.ua/ua/, 26 липня 2019«Перші ластівки» Нового каналу. novy.ua/ua/, 13 травня 2019«Перші ластівки»: серіал про підлітків, який сколихнув Україну. bbc.com/ukrainian. 24 листопада 2019. Школьныя сцэны здымалі ў школах падчас летніх канікулНовий канал знімає молодіжний трилер «Перші ластівки». Детектор медіа, 13 травня 2019. Сярод знятых эпізодаў было нямала «складаных сцэн», пастаноўка якіх каштавала немалога нервовага напружання як акцёрам, так і здымачнай групе«Перші ластівки»: як знімали найскладніші та наймоторошніші сцени серіалу. tochka.net/ua/, 26 грудня 2019.
Паводле слоў экс-генеральнага дырэктара Новага канала і прадзюсара серыяла Аляксея Гладушэўскага, першапачаткова серыял планаваўся як скончаная аднасезонная гісторыя з васьмі серый; у прыватнасці, Гладушэўскі заявіў: «Хлопцы ад [самога] пачатку прынеслі восем серый [для першага сезона]. Не было такога, што яны напісалі 15, а мы скарачалі да васьмі»«Перші ластівки». Які серіали знімають для української молоді? (подкаст). radiosvoboda.org. 31 серпня 2020. Таксама ў першым сезоне першапачаткова павінен быў быць іншы фінал і ў канцы 8-й серыі, калі злачынец здымаў капюшон, гледачы павінны былі ўбачыць яго твар, але амаль перад самым эфірам канчатковай серыі першага сезона на Новым канале стваральнікі спешна ўнеслі праўкі і адрэзалі твар злачынца на ўзроўні капюшона для таго, каб захаваць інтрыгу і зрабіць затраўку для другога сезонаПерші ластівки. ua.kinorium.com. 2020.
Другі сезон 22 лістапада 2019 года ў інтэрв’ю выданню УНІАН шоуранер серыяла Яўген Тунік паведаміў, што не ведае яшчэ ці будзе серыял падоўжаны на 2 сезон, адзначыўшы: «Гэта рашэнне канала. Калі замовяць — я буду рады працягнуць працу, бо ёсць, што расказаць»Євген Тунік: Можливо, «Перші ластівки» покажуть, що людяність у школі серед вчителів та учнів — запорука того, щоб діти не кидалися з вікна. unian.ua, 22 листопада 2019. 2 сакавіка 2020 года «Новы канал» падоўжыў тэлесерыял на другі сезонНовий канал зніме другий сезон серіалу «Перші ластівки». ДМ, 2 березня 2020. 23 ліпеня 2020 года пачаліся здымкі другога сезона. 5 кастрычніка 2020 года завяршыліся здымкі другога сезонаНовий канал завершив зйомки серіалу «Перші ластівки. Zалежні». detector.media. 5 жовтня 2020.
Падчас здымак другога сезона, які атрымаў назву «Першыя ластаўкі. Zалежныя»Другий сезон «Перших ластівок» називатиметься «Перші ластівки. Zалежні». detector.media. 1 вересня 2020, шоуранер серыяла Яўген Тунік паведаміў, што ў параўнанні з першым сезонам, другі сезон мае іншую гісторыю і іншых персанажаў, аднак звязаны з першым сезонам «персонай Сябра». Большасць акцёраў з першага сезона вярнуліся ў другім, таксама да іх далучыліся Анастасія Пуставіт, Анастасія Рула, Віталь Салій, Раман Ясіноўскі і Ада Рогаўцава.
Трэці сезон У лютым 2021 года ўладальнік тэлеканала «Новы канал» StarLightMedia паведаміў, што серыял быў падоўжаны на трэці сезонНовий канал зніматиме третій сезон серіалу «Перші ластівки». detector.media. 2 лютого 2021.
Саўндтрэк Кампазітаркай тэлесерыяла стала спявачка DaKooka. Галоўнымі музычнымі кампазіцыямі серыяла, якія іграюць у пачатку і ў канцы кожнай серыі, сталі рускамоўныя песні DaKooka і .
Рэліз Прэм’ера ва Украіне Дапрэм’ерны паказ-прэзентацыя першых двух серый серыяла ва Украіне адбыўся 5 лістапада 2019 года ў кіеўскім кінатэатры «Кастрычнік». Дапрэм’ерны доступ да першай серыі серыяла на афіцыйным Youtube-канале «Новага канала» быў прадастаўлены 11 лістапада 2019 годаNetflix за 3 копійки: 5 причин подивитися український серіал «Перші ластівки».afisha.tochka.net/ua/, 15 серпня 2019.
Афіцыйная тэлевізійная прэм’ера першага сезона ва Украіне адбылася на «Новым канале» 19 лістапада 2019 годаПерші ластівки: Подивитися першу серію можна буде на тиждень раніше!. novy.ua/ua/, 6 листопада 2019«Новий канал» оголосив про прем'єру серіалу «Перші ластівки». telekritika.ua/uk/, 9 жовтня 2019. Паказ першага сезона завяршыўся 22 лістапада 2019 годаСкільки серій в «Перших ластівках». novy.tv/ua/, 25 листопада 2019. Пасля ўвесь першы сезон тэлесерыяла таксама стаў даступны на афіцыйным Youtube-канале «Новага канала» ў сакавіку-красавіку 2020 года (да гэтага першы сезон тэлесерыяла таксама стаў даступны на VOD-платформе медыягрупы StarLightMedia teleportal.ua)«Перші ластівки»: всі серії вийдуть на YouTube!. novy.tv/ua/, 25 березня 2020.
Афіцыйная тэлевізійная прэм’ера другога сезона ва Украіне адбылася на «Новым канале» 14 снежня 2020 года. Пасля тэлевізійнай прэм’еры другі сезон стаў даступны эксклюзіўна на vod-платформе sweet.tv на працягу 4 месяцаў (са снежня 2020 года па 17 сакавіка 2021 года)«Перші ластівки. Zалежні» вийдуть на стрімінговому сервісі: де подивитися серіал . novy.tv/ua. 16.12.2020. З 17 сакавіка 2021 года другі сезон таксама стаў даступным і на vod-платформе StarLightMedia teleportal.uaПерші ластівки. Сезон 2: Залежні. teleportal.ua. 2020Серіал Перші ластівки. Z@лежні. sweet.tv. 2020.
Прэм’ера ў Расіі Першы сезон тэлесерыяла ўпершыню трансляваўся ў Расіі на VOD-платформе Kinopoisk HD (належыць расійскай медыякампаніі Yandex) з 29 сакавіка па 17 мая 2020 года. Для расійскага паказу першага сезона стваральнікі фільма прадублявалі фільм на рускую мову з дапамогай расійскіх акцёраў дубляжуТональність і бізнес: чому у весняному сезоні майже немає україномовних мелодрам?. ДМ, 2020-04-08.
Другі сезон тэлесерыяла ўпершыню трансляваўся ў Расіі на VOD-платформе Kinopoisk HD з 14 па 19 снежня 2020 года. Для расійскага паказу другога сезона стваральнікі фільма прадублявалі фільм на рускую мову з дапамогай украінскіх акцёраў дубляжу на студыі Так Трэба Прадакшн.
Сезоны Сезон Эпізоды Арыгінальны тэлепаказПрэм’ераФінал 1 8«Перші ластівки» як метод порятунку підлітків від суїциду. «Новий канал» презентував свій перший гостросоціальний трилер . mbr.com.ua/uk/, 7 листопада 2019 2 8 14 снежня 2020 17 снежня 2020
Успрыманне Тэлерэйтынгі Падчас паказу першага сезона тэлесерыяла ва Украіне на Новым канале ён меў сярэднюю долю 7,0 % (аўдыторыя 18-54, гарады з насельніцтвам 50 тыс.+ даныя Nielsen), што было ніжэй за сярэднюю долю канала ў лістападзе 2019 года ў 8,6 %Детектор телерейтингів: хто новий фаворит? (ТЕСТИ). Детектор медіа, 20 грудня 2019. Агулам першы сезон тэлесерыяла паглядзелі 6 мільёнаў тэлегледачоўUkraine’s teen bullying drama that shattered taboos and stirred a nation. BBC News, 9 лютага 2020. У Youtube першую серыю першага сезона паглядзелі больш за 3.3 млн гледачоўПерші ластівки (1 сезон, 1 серія). Youtube-канал Нового каналу, 11 лист. 2019 (відэа даступнае толькі з украінскіх IP-адрасоў).
Рэцэнзіі кінакрытыкаў