«Каханне» () — мастацкі фільм 2012 года рэжысёра і сцэнарыста Міхаэля Ханэке. Галоўныя ролі выканалі Жан-Луі Трэнціньян, Эмануэль Рыва, Ізабэль Юпэр. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Францыі, Аўстрыі, Германіі. Карціна была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю.
У Беларусі фільм быў прадстаўлены ў межах пазаконкурснай праграмы ігравога кіно 19-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт Жорж і Ан пражылі разам усё жыццё, поплеч, увесь час клапоцячыся адзін пра аднаго. Цяпер ім за восемдзесят. Ан захворвае і яе жыццё пачынае паступова згасаць: спачатку адключаецца памяць, потым адмаўляецца падпарадкоўвацца цела, надыходзіць параліч. Жорж спрабуе наняць сядзелак, але з горыччу разумее, што не можа патрабаваць ад іх душэўнай цеплыні і шчырасці пачуццяў. Пакінуўшы выкладанне ў кансерваторыі, ён цалкам прысвячае сябе клопатам аб жонцы. Мужчына не можа ўявіць каханую ў доме састарэлых, на якім настойвае іх дарослая дачка, якая час ад часу наведвае бацькоў. Гэтыя візіты — сапраўднае выпрабаванне для сям’і, жыццё якой, здавалася б, працякло ў гармоніі і каханні…
Акцёрскі склад Жан-Луі Трэнціньян — Жорж Ларан Эмануэль Рыва — Ан Ларан Ізабэль Юпэр — Ева Ларан
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 83 кінаўзнагародамі і яшчэ 108 намінацыямі. Сярод найбольш прэстыжных узнагарод — «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2012 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2012 года Катэгорыя:Фільмы Аўстрыі 2012 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2012 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Аўстрыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра музыку і музыкантаў Катэгорыя:Фільмы Міхаэля Ханэке Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы фільм Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Польскай кінапрэміі «Арлы» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм