Huldre — дацкі фолк-метал гурт з Капенгагена, які існаваў у 2006—2019 гадах. Музычны стыль групы характарызуецца дацкай і агульнаскандынаўскай народнай музыкай.

Удзельнікамі групы з’яўляліся Лаўра Эміліе Бек (скрыпка), Ласе Олуфсан (гітара), Б’ярне Крысціянсен (бас), Якаб Лун (ударныя), Троэльс Дуэхольм Нёргар (колавая ліра і флейты) і Нана Барслеў (вакал).

Яны выпусцілі адно дэма і два студыйных альбома.

Гісторыя

У 2010 годзе яны выпусцілі аднайменную дэма-версію. Дэбютны альбом «Intet Menneskebarn» быў выпушчаны ў 2012 годзе на лэйбле Gateway Music. Альбом атрымаў станоўчыя водгукі на дацкім сайце heavymetal.dk дзе ён атрымаў 10/10 магчымых балаў.Huldre — Intet Menneskebarn Heavymetal.dk. Hentet 5/2-2016 Таксама альбом атрымаў такія адзнакі і ў шэрагу замежных СМІ ў жанры метал.Uddrag af anmeldelser af Intet menneskebarn

Huldre выйгралі ў 2014 годзе ў фінале W:O:A Metal Battle i Danmark, што прывяло іх да выступу на фестывалі Wacken Open AirHuldre til wacken Open Air folkemusik.dkHuldre. heavymetal.dk. Hentet 23/5-2019, дзе яны сталі № 3 у міжнародным конкурсе Wacken Festival паміж металічнымі групамі.

Гурт правёў два развітальныя канцэрты спачатку ў Воксхале ў Орхусе і праз два тыдні ў Пумпэхусэце ў Капенгагене ў сакавіку 2019 года. На апошнім канцэрце Heidra іграла ў перапынку паміж двума выступамі гурта.Kunsten at sige ordentligt farvel. Devilution. Hentet 22/4-2020Kunsten at sige ordentligt farvel. Devilution. Hentet 22/4-2020

Склад

Нана Барслеў — вакал Б’ярнэ Крысціянсен — бас-гітара Троэльс Нёргор — колавая ліра, флейта Лаўра Бек — скрыпка Ласе Олуфсан — гітара, лютня Якаб Лун — ударныя

Дыскаграфія

2010 — Huldre (demo) 2012 — Intet Menneskebarn 2016 — Tusmørke

Спасылкі

Huldres hjemmeside Optræden i Wacken Battle

Катэгорыя:Фолк-гурты Даніі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2006 годзе Катэгорыя:Культура Капенгагена Катэгорыя:Фолк-метал-гурты