Урад нацыянальнага адзінства (УНА) (, Hukumat al Wahdat al Watania) — часовы ўрад Лівіі, сфармаваны ў сакавіку 2021 года. Ён замяніў канкуруючыя Урад нацыянальнай згоды, які базаваўся ў Трыпалі і быў прызнаны ААН, і другі кабінет ат-Тані, які знаходзіўся ў Табруку, што падтрымліваўся войскамі Х. Хафтара.
Узнікненне 5 лютага 2021 года бакі канфлікту ў Лівіі дамовіліся аб стварэнні часовага ўрада на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу, які прайшоў у Жэневе пад эгідай ААН. Абдул Хамід Дбэйба быў абраны прэм’ер-міністрам урада нацыянальнага адзінства, а прэзідэнцкі савет узначаліў Мухамед аль-Манфі.
Умовай фармавання ўрада нацыянальнага адзінства было ўключэнне ў яго асоб, якія раней не займалі пасады ў папярэдніх кабінетах міністраў краіны. Планавалася, што гэты пераходны ўрад будзе кіраваць Лівіяй да выбараў 24 снежня 2021 года.
Кіраўнік Урада нацыянальнай згоды Фаіз Сарадж афіцыйна перадаў уладныя паўнамоцтвы новаму ўраду 16 сакавіка 2021 года. Такім чынам, фармальна ў Лівіі ўпершыню за сем гадоў аб’яднаўся ўрад. Яго склад 10 сакавіка зацвердзіла Палата прадстаўнікоў на пасяджэнні ў Сірце. Пераходны Кабінет міністраў складаецца з 26 міністраў, двух намеснікаў прэм’ер-міністра, а таксама пяці дзяржаўных міністраўПравительство Ливии объединилось впервые за семь лет.
Новае двоеўладдзе У верасні 2021 года парламент галасуе за вотум недаверу ўраду Абдэля Хаміда Дбэйбы, а 10 лютага 2022 года прызначыў Фатхі Башага прэм’ер-міністрам. Дбэйбе і УНА адхілілі гэтае прызначэнне. Вакол Башагі фарміруецца Урад нацыянальнай стабільнасці. Орган размяшчаецца ў г. Сірт. У жніўні 2022 года двоеўладдзе прывяло да новых узброеных сутыкненняўПолина Коноплянко. В Ливии вновь полилась кровь: двоевластие оказывается неизбежным // Московский комсомолец : газета. — 28 августа 2022..
Спасылкі Правительство национального единства — официальный сайт Правительство национального единства — официальный профиль на фейсбуке Офис премьер-министра Ливии — официальный профиль на фейсбуке Катэгорыя:Палітыка Лівіі Катэгорыя:2021 год у палітыцы