Алесь Уладзіміравіч Гурко́ў () — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, удзельнік незалежнага выдавецкага і маладзёжнага рухаў у 2-й палове 1980-х гадоў.

Арганізатар і кіраўнік нефармальнай маладзёжнай суполкі «Світанак» Беларускага тэхналагічнага інстытута, выдавец і рэдактар газеты «Студэнцкая думка» (1988—1989), адзін з заснавальнікаў і выдаўцоў газеты «Свабода» (1990). Браў актыўны ўдзел у акцыях беларускага маладзёжнага руху, арганізацыі «Мартыралог Беларусі» і БНФ «Адраджэньне», дапамагаў іншым суполкам наладзіць выпуск самвыдату. Член БНФ ад 1988 года. Падчас вучобы быў пад спагнаннямі з боку адміністрацыі інстытута, выклікаўся ў пракуратуру для «субяседвання». Пасля 1991 года адышоў ад палітычнай дзейнасці і заняўся бізнесам.

Літаратура

Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі