Петр Фіяла (; нар. , Брно) — чэшскі палітолаг і палітычны дзеяч, лідар Грамадзянскай дэмакратычнай партыі з 2014 года. Прэм’ер-міністр Чэхіі з 28 лістапада 2021 года па 9 снежня 2025.
Біяграфічныя звесткі У 1988 годзе скончыў вывучэнне чэшскай філалогіі і гісторыі мастацтваў ва Універсітэце імя Яна Евангеліста Пуркінэ (перайменаваны ў 1990 годзе ў Масарыкаў універсітэт). У 1989 годзе здабыў ступень доктара філасофіі. Працаваў гісторыкам у рэгіянальным музеі ў Кромержыжы, а ў другой палове 80-х гадоў супрацоўнічаў з апазіцыйнымі адукацыйнымі коламі. Пасля палітычных змен ён нядоўгі час быў журналістам і выдаўцом, а затым вярнуўся да навуковай дзейнасці. З 1990 года быў прафесійна звязаны з родным універсітэтам, узначальваў кафедру паліталогіі і факультэт грамадскіх навук. У 2002 годзе заняў пасаду прафесара. У 2004—2011 гадах быў рэктарам Масарыкава ўніверсітэта, затым да 2012 года — прарэктарам. Два гады ён узначальваў канферэнцыю чэшскіх рэктараў.
У 2011 годзе стаў дзяржаўным дарадцам па пытаннях адукацыі. У маі 2012 года ўвайшоў у склад урада Петра Нечаса, заняўшы пасаду міністра адукацыі, моладзі і спорту. Пакінуў пасаду з усім Саветам міністраў у ліпені 2013 года. У тым жа годзе Фіяла далучыўся да Грамадзянскай дэмакратычнай партыі. Ад яе на парламенцкіх выбарах быў абраны членам Палаты дэпутатаў. У студзені 2014 года яго абралі старшынёй ГДП. На выбарах 2017 і 2021 гадоў паспяхова балатаваўся на паўторных выбарах у парламент.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Выпускнікі Масарыкава ўніверсітэта Катэгорыя:Палітолагі Чэхіі Катэгорыя:Міністры Чэхіі Катэгорыя:Члены Грамадзянскай дэмакратычнай партыі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў