Ота Шык (; 11 верасня 1919, Пльзень — 22 жніўня 2004, Санкт-Гален) — чэхаславацкі эканаміст і палітык. Распрацаваў план рэформаў эканомікі ЧССР, спынены задушэннем Пражскай вясны.

Біяграфічны нарыс Вучыўся на электраманцёра. У 1940 годзе ўступіў у нелегальную камуністычную партыю Чэхаславакіі (КПЧ). У 1941 годзе трапіў у канцэнтрацыйны лагер Маўтхаўзен, дзе прабыў да канца вайны.

У 1957 годзе стаў прафесарам эканомікі Вышэйшай палітычнай школы ЦК КПЧ. У 1963 годзе Антанін Новатны асабіства даручыў Шыку падрыхтаваць эканамічную рэформу. Прапанаваў праграму рэформаў, заснаваную на спалучэнні планавай эканомікі з рынкавымі механізмамі. Праграма была прынята на пасяджэнні ЦК КПЧ у студзені 1965 года. Рэформа Шыка раэлізоўвалася з 1967 да канца 1968. У 1969 годзе, пасля савецкага ўварвання ў жніўні, Ота Шык адным з першых з’ехаў з краіны.

З 1970 г. працаваў выкладчыкам у Базелі і Манчэстэры, а потым прафесарам эканомікі ва Універсітэце эканомікі і сацыяльных навук у Санкт-Галене.

У лістападзе 1989 года атрымаў магчымасць вяртання на Радзіму, прынамсі ў сферы працы. Ён стаў членам рады кансультантаў тагачаснага прэзідэнта Вацлава Гаўла. На гэтай пасадзе адпрацаваў тры гады.

Мастак Захапляўся жывапісам, якому пачаў вучыцца яшчэ ў 1933 годзе. У 1994 і 1999 гадах былі зладжаныя дзве рэтраспектыўныя выставы ягоных твораў у Празе.

Спасылкі

Катэгорыя:Вязні канцэнтрацыйнага лагера Маўтгаўзен Катэгорыя:Члены ЦК КПЧ Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі Катэгорыя:Эмігранты з Чэхіі Катэгорыя:Эканамісты Чэхіі Катэгорыя:Эканамісты XX стагоддзя