«Урачысты шлюб Марыі Клементыны Сабескай з Якабам ІІІ Сцюартам» — гістарычная карціна невядомага мастака XVIII стагоддзя, верагодна, са збораў Нясвіжскага замка. Месцазнаходжанне невядома. Памер карціны — .

Гісторыя Карціна з такім сюжэтам адсутнічае ў інвентарах Нясвіжскага замка ХІХ ст. Магчыма, для тагачасных складальнікаў не быў зразумелы змест палатна і твор запісалі як невядомы. Аднак нельга адкідаць версію, што гэта або больш позняя копія, або карціна прывезена з іншага палаца. Твор пазначаны ў каталогу 1928 г. і ў вопісе, складзеным у 1939 г. Захаваўся фотаздымак у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. Памеры палатна даволі вялікія — 230×135.

Апісанне На творы адлюстраваны момант, калі прынц , прэтэндэнт на англійскі трон пад імем Якаб ІІІ, бярэ ў жонкі . Падзея адбылася 3 верасня 1719 г. у капліцы епіскапскага палаца ў .

У Шатландскай нацыянальнай партрэтнай галерэі знаходзяцца вельмі падобныя творы: карціна алеем аўтарства , гравюра Антоніа Фрыза паводле вышэй згаданага сюжэта Агасціна Масучы. Нясвіжская карціна адрозніваецца ў дэталях і ў параўнанні з шатландскай меншая памерамі. Гэта, безумоўна, капійны твор, напісаны менш вытанчана і па ранейшаму ўзору. На жаль, адсутнасць карціны з галерэі Нясвіжскага замка не дазваляе ўпэўнена сказаць, што паслужыла мастаку асновай для стварэння копіі: алейны арыгінал або гравюраЛёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5..

Катэгорыя:Карціны XVIII стагоддзя Катэгорыя:Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс