Самалійскі дзяржаўны супраціў — эфіопская ўзброеная групоўка, якая складаецца з жыхароў рэгіёну Самалі. Пра існаванне арганізацыі стала вядома ў 2021 годзе, калі яе лідар Махамуд Угас Мухумед заявіў пра сваю падтрымку Народнаму фронту вызвалення Тыграя ў канфлікце з федэральным урадам Абія Ахмеда Алі. У лістападзе таго ж года групоўка ўступіла ў кааліцыю «Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл».
Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Эфіопіі Катэгорыя:Нацыяналістычныя арганізацыі