Во́лка — рака ў Валожынскім раёне Мінскай і Іўеўскім раёне Гродзенскай абласцях Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана).

Гідраграфія Даўжыня ракі складае 36 кіламетраў. Плошча вадазбору — 391 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад хутара Рудня (Валожынскі раён), упадае ў Бярэзіну за 7 кіламетраў ніжэй вёскі Бакшты (Валожынскі раён). Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша і Нёманскай нізіне. Сярэдняе і ніжняе цячэнне ракі ў межах Налібоцкай пушчы. Лясістасць тэрыторыі 70 %.

Даліна невыразная. Абалона вузкая, забалочаная, пад лесам і хмызняком; шырыня 10—15 метраў, у сярэднім і ніжнім цячэнні да 200 метраў. Рэчышча звілістае, разгалінаванае ў сярэднім цячэнні, на працягу 5 кіламетраў ад вытоку каналізаванае; шырыня ў межань у вярхоўі складае 1—3 м, ніжэй — 3—8 м. Берагі стромкія, абрывістыя, невысокія, складзеныя з сугліністых і тарфяна-балотных грунтоў.

Сярод прытокаў — рэкі Ізледзь, Лубянка, Альшаніца, Жаўнянка, Пружаніца, Сівічанка.

На веснавы перыяд прыпадае 35 % гадавога сцёку.

Літаратура

Спасылкі

Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора ≥ 200 км²) Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Общая характеристика речной сети Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Іўеўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Заходняй Бярэзіны