Часопіс відэакоміксаў «Каламбу́р» — забаўляльная гумарыстычная тэлевізійная праграма. Першапачаткова выраблялася тэлекампаніяй «Приват-ТВ», прадзюсарскім цэнтрам «Чиз», а ў 1997 годзе — камедыйным тэлебачаннем. Да 2006 года праграма налічвала болей за 150 серыйЗ афіцыйнага сайта Каламбур. Пік папулярнасці прыйшоўся на канец 1990-х — пачатак 2000-х.
Перадача была створаная тэлевядучым Юрыем Стыцкоўскім (Адэса). Утворана ў 1995 годзе пасля зліцця комік-трыа «Магазин Фу» (Таццяна Іванова, Сяргей Гладкоў, Вадзім Набокаў) і дуэта «Сладкая жизнь» (Юрый Стыцкоўскі, Аляксей Агап’ян)«Каламбур»: история известного телепроекта Одессы. З кастрычніка 1996 года па 7 верасня 2000 года выходзіла на Першым канале, з 11 снежня 2000 па снежань 2001 года — на канале РТР, пасля чаго комік-квінтэт распаўся.
Першы сезон У кастрычніку 1996 года з’явіліся «пілотныя» выпускі гумарыстычнай праграмы. Рэакцыя на іх была неадназначнай, але адначасова гледачы былі ўражаныя тым, што ў «Каламбуры» гумар здабыў новую форму. У праграме было 5 рубрык: Наш аперытыўчык Пад гукам «ПІ» Бар «Каламбур» Крутое піке Вёска дурняў Прадзюсарам «Каламбура» з самага пачатку быў адэсіт Юрый Валадарскі. Дзякуючы яму перадача здолела засвоіцца на расійскім тэлебачанні.
Рубрыкі Наш аперытыўчык Кароткі пачатковы скетч праграмы, прызваны разагрэць гумарыстычны апетыт у гледачоў. Сюжэты гэтай рубрыкі распавядаюць сітуацыі і камедыі. Выпускі: 1. Рыцары, дуэлянты і індзейцы 2. Матарызна на рынгу. Двое на рынгу імкнуцца перамагчы адзін аднаго лаянкай. 3. Серэнада. Рыцар, падобны на Дон Кіхота, спрабуе прызнацца ў каханні даме сэрца, а тая кідае ў яго кветкі разам з гаршкамі. 4. Паршывая нагавіца. Адзін мужык (Стыцкоўскі) прыйшоў паскардзіцца, на тое, што яму не так пашылі касцюм. А кіраўнік «Паршывай нагавіцы» (Агап’ян), лаючыся на закройшчыка (Набокаў), разрывае касцюм. 5. Весткі з мінных палёў. Сапёр распавядае пра міны, якія яшчэ не выбухнулі і засталіся на палях і агародах краіны пасля жорсткіх баёў за ўраджай. Пра граблі. 6. Коткі і сон. Адзін мужык ніяк не мог заснуць, бо за акном мяўкалі коткі. Ён абліў іх вадой і коткі на пэўны час прыціхлі. Пазней, калі ён стаў іх адпужваць лаем, суседцы зверху не спадабаліся паводзіны суседа, і яна яго апаласнула з вядра. 7. «Чым дакажаце?» (злодзеі і старушка). Злодзеі вырашылі забрацца да старушкі і абрабаваць яе: «Не хвалюйцеся, не госці. Слесары-вадаправодчыкі». Старушка, спытаўшы: «Чым дакажаце?», прыціснула дзвярмі руку аднаму з іх, каб зняць ланцужок. Потым злодзеі, праняўшыся-такі ў кватэру, паступілі гэтак жа і з міліцыяй: «Хто там?» — «Не хвалюйцеся, не злодзеі. Масгаз!» — «Чым дакажаце?». 8. Душ у інтэрнаце. Хлопцы — грузін, украінец, узбек і яўрэй — спрабуюць паглядзець, як дзяўчына прымае душ. 9. Пісьменнік і муза. Да пісьменніка не можа прыйсці натхненне… 10. «Спартсмен». Фізкультурнік імкнецца спадабацца прыгожай дзяўчыне. 11. Алкаголікі. Два п’яніцы імкнуцца адабраць адзін у аднаго бутэльку з гарэлкай.
Таксама ў рубрыцы разыгрываліся сцэнкі з Марачком і Мужыком. Звычайна яны разыгрывалі прымаўку, якая з’яўлялася напрыканцы сюжэта. У 1998 годзе рубрыка выходзіць пад назвай «Вы напісалі, мы сыгралі».
Пад гукам ПІ Ток-шоу. Звязана з папулярнай амерыканскай праграмай «Без ценю сарамлівасці». Пра ўсё пра ўсіх і любымі словамі. Тэма: Праблема сям’і, браку і заробку (Таццяна Іванава) Адносіны простых людзей да той часткі насельніцтва, якіх мы называем Бізнесменам (Вадзім Набокаў) Улюбёная прафесія і шляхі прыходу да яе (Таццяна Іванава) Служба ў войску і характар (Сяргей Гладкоў) Жаночая прычоска і яе ўплыў на прывабнасць жанчын (Аляксей Агап’ян) Эксперыменты ў сферы сямейных адносін (Папугайчыкі) (Таццяна Іванава) Вобласць атрымання асалоды ад абразоў Атлетызм як сродак аздараўлення Ёга як гедраміцыённы сродак аздараўлення Чым дома можа заняцца жанчына пры адсутнасці мужа? (Уборка) Начное жыццё начных шапікаў!
Бар «Каламбур» Падзеі адбываюцца ў шынку пад назвай «Каламбур». Сюжэты звычайна выкананыя накшталт комікса: усе фразы, якія вымаўляюцца персанажамі, «усплываюць» у выглядзе бурбалкі з іх рта. Часам персанажы бачаць фразы і перачытваюць іх. Асноўнае дзеянне адбываецца ля стойкі бара, дзе сядзіць П’яніца і неперарыўна п’е напоі, якія яму налівае Бармен. Усе жарты П’яніцы тычацца алкаголю. Часам замест П’яніцы з’яўляецца яго жаночае альтэр-эга, Мадам (выляжанка). Апрача цягі да выпіўкі, яна дамагаецца наведвальнікаў бара, аднак яе знешні выгляд і выкарыстанне «спецыяльнай завабліваючай» касметыкі толькі адпужвае іх. У шынку таксама працуе Афіцыянтка, адзіным хібам якой з’яўляецца манія размаўляць па тэлефоне. Бармен кожны раз перарывае яе размову рознымі спосабамі і адпраўляе да кліента стандартнай фразай «Ідзі, працуй». Заўсёднікам бара таксама з’яўляецца Няўдачнік, які выступае ў амплуа рудога блазана. Яго з’яўленне заўсёды дэструктыўнае для бара: ён у абавязковым парадку зламвае вешалку ля дзвярэй, дзвярны вушак, квяточны вазон, а таксама сталы і крэслы. Звычайна ў Няўдачніка вельмі мала грошай, і ён замаўляе ваду. Часам у яго грошай бывае болей, і тады ён замаўляе якое-небудзь блюда з агідным смакам, пасля чаго імкнецца скандаліць, на што з’яўляецца Кухар, які размінае ў руках у якасці зброі мясарубку. У некалькі сюжэтах з’яўляецца і Сяброўка Няўдачніка, таксама няўдачніца. Яшчэ адзін наведвальнік бара — Байкер: тлусты і барадаты мужык з вялізным трыбухом. Байкер п’е гарэлку вёдрамі і ўвесь час імкнецца крушыць шынок з дапамогай бейсбольнай біты.
Персанажы і выканаўцы: Бармен, Сяброўка Няўдачніка — Аляксей Агап’ян Афіцыянтка — Таццяна Іванава П’яніца, Мадам — Вадзім Набокаў Няўдачнік, Гаспадар бара (з’яўляецца толькі ў 2 серыі) — Сяргей Гладкоў Повар, Рокер — Юрый Стыцкоўскі
Спіс серый, у якіх ёсць Бар Каламбур
1—11 серыі Кактэйль 666 Вышыбалы «Гэта рабаванне!» Як размешваць гарбату Невялікія порцыі Кактэйль і няголеныя кліенты
14—29 серыі
Таракан Бар зачынены
31—46 серыі Рыбны дзень
49—66 серыі 74, 78 серыі
Крутое піке У гэтым серыяле абыгрывалася падзенне амерыканскага самалёта Боінг 747. Персанажы размаўляюць па-англійску, з закадравым перакладам.
Пасажырскі самалёт «Бройлер 747» церпіць крушэнне над водамі Атлянтычнага акіяна цягам трохсот дваццаці пяці серый. Экіпаж лайнера адважна змагаецца за выратаванне жыцця пасажыраў.
Дзейсныя асобы:
Неўнываючы і мужны камандзір — Юрый Стыцкоўскі Вынаходлівы і дасціпны «другі пілот» Дрынкінс — Аляксей Агап’ян Прывабная і невазмуцімая Сцюардэса — Таццяна Іванава Халаднакроўны і абаяльны Радыст Морзэ — Вадзім Набокаў Непараўнальная міс Мурпул у ролі Міс Бурпул, Дыспетчар — Сяргей Гладкоў
Дзеянне адной серыі звычайна адбываецца наступным чынам. Камандзір пастаянна спрабуе напужаць Дрынкінса сваімі жартамі накшталт «мы ўсе загінем». У перарывах паміж жартамі ў кабіну пілота прыходзяць іншыя члены экіпажа. Сцюардэса, заходзячы ў кабіну, заўсёды кажа: «У нас праблемы ў пасажырскім салоне», пасля чаго скардзіцца на паводзіны міс Бурпул, і атрымлівае «параду» ад камандзіра ў выглядзе яго досціпаў. Радыст Морзэ часта прыходзіць, каб перадаць чарговую радыяграму, ці таму, што ён не можа разабрацца з мізернымі праблемамі. У канцы камандор пытае, колькі засталося серый і жартуе ў сваім духу «У мяне ёсць час, каб…». Гэтым сюжэт і заканчваецца.
Спіс серый, у якіх ёсць «Крутое піке» 1—30 серыі (акрамя 12 серыі) 55—65 серыі 77 серыі 99—110 серыі 113 серыя
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлевізійныя гумарыстычныя праграмы Катэгорыя:Тэлеперадачы Расіі Катэгорыя:Тэлеперадачы Украіны Катэгорыя:Тэлеперадачы ТНТ