Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Гісторыя Інстытут з’яўляецца старэйшай навукова-даследчай установай Беларусі ў галіне сельскай гаспадаркі і бярэ свой пачатак ад Віленскай батанічна-сельскагаспадарчай вопытнай станцыі, арганізаванай у 1910 годзе па рашэнню сябраў Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі. З 1940 — Беняконская сельскагаспадарчая вопытная станцыя. З 1956 — Гродзенская дзяржаўная абласная сельскагаспадарчая вопытная станцыя. У 1959 пераведзена ў Шчучын. У 1990 на базе станцы створаны Гродзенскі занальны навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі.№ 157 Совета Министров БССР от 16 июля 1990 г. «О создании научно-исследовательских институтов по сельскому хозяйству» З 1992 — у складзе Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, з 2002 — у складзе НАН Беларусі. З 2003 — пад сучаснай назвай.История института

Дзейнасць Інстытут займаецца рашэннем задач, накіраваных на навуковае забеспячэнне развіцця аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці, пошук найбольш эфектыўных спосабаў і прыёмаў гаспадарання на зямлі, укараненне дасягненняў навукі і перадавой практыкі ў вытворчасць, падрыхтоўку кадраў.

Структура ў 2025 годзе Аддзел садаводства Аддзел бульбы Аддзел шматгадовых траў Аддзел азімых зернавых і крыжакветкавых культур Аддзел яравых зернавых, зернабабовых і крупяных культур Аддзел біятэхналогіі пладова-ягадных і кветкавых культур Галіновая лабараторыя «Аграбіятэхналогіі»

Спасылкі Афіцыйная старонка ўстановы

Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Шчучын