2023 (дзве тысячы дваццаць трэці) год па грыгарыянскім календары — невысакосны год, які пачынаецца ў нядзелю. Гэта 2023-ці год нашай эры, 23-ці год 3-га тысячагоддзя, 23-ці год XXI стагоддзя, 3-ці год 3-га дзесяцігоддзя XXI стагоддзя, 4-ты год 2020-х гадоў.

Па рашэнні ААН 2023 год быў абвешчаны Міжнародным годам проса.

Падзеі

Студзень thumb|Дом у Дняпры пасля ўдару ракетай, 14 студзеня.

thumb|Камета C/2022 E3 (ZTF) 27 студзеня. 1 студзеня: Уступленне Харватыі ў Шэнгенскую зону, пераход Харватыі на еўра. Луіс Інасіу Лула да Сілва заступіў на пасаду Прэзідэнта Бразіліі. Здзейснены тэракт у ваенным аэрапорце Кабула. 4 студзеня: Здзейснены тэракт у самалійскай акрузе Махаса. 8 студзеня Здарылася аўтобусная аварыя ў Гнібі (Сенегал). Выбухнулі масавыя пратэсты ў Бразіліі. 11 студзеня: Адбыўся збой сістэмы Федэральнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ЗША. 14 студзеня: Ракетны абстрэл Украіны, у Дняпры ракета трапіла ў шматпавярховы дом. 15 студзеня: У Покхары (Непал) пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт. 18 студзеня: Крушэнне верталёта ў горадзе Бравары Кіеўскай вобласці, загінула кіраўніцтва МУС Украіны. 19 студзеня: У Францыі пачалася забастоўка супраць павышэння пенсійнага ўзросту. 21 студзеня: Стральба ў Монтэрэй-Парк (ЗША). 22 студзеня: Завяршылася Зімовая Універсіяда ў Лэйк-Плэсідзе (ЗША). 27 студзеня: Здзейснены напад на пасольства Азербайджана ў Тэгеране. Тэракт у Іерусаліме. 28 студзеня: Некалькі беспілотнікаў атакавалі шэраг стратэгічных аб’ектаў Ірана. 29 студзеня: Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч у дзясяты раз перамог у адзіночным разрадзе ў Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. 30 студзеня: Здзейснены тэракт у мячэці ў Пешавары (Пакістан).

Люты міні|Разбурэнні пасля землетрасення ў Дыярбакыры, Турцыя, 6 лютага.

2 лютага: Камета C/2022 E3 (ZTF) дасягнула перыгея — найбліжэйшага пункта ад Зямлі. 3 лютага: Чыгуначная катастрофа ў Агая. 4 лютага: Амерыканскі знішчальнік F-22 збіў кітайскі аэрастат над Паўднёвай Каралінай. 6 лютага: Магутнае землетрасенне выклікала вялікія разбурэнні і чалавечыя ахвяры ў Турцыі і Сірыі. 7 лютага: Амерыканскі баскетбаліст Леброн Джэймс падняўся на першае месца ў гісторыі НБА паводле колькасці ачкоў за кар’еру. 17 лютага: Здзейснены напад на паліцэйскае ўпраўленне Карачы (Пакістан). Атрад баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» здзейсніў атаку пад Эс-Сухнэ ў Сірыі. 19 лютага: Нарвежац Ёханес Тынес Бё выйграў сем медалёў на чэмпіянаце свету па біятлоне. 20 лютага: Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн здзейсніў візіт у Кіеў і сустрэўся з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. У Смалявіцкім раёне здарылася найбуйнейшае ДТЗ у гісторыі незалежнай Беларусі. 23 лютага: На захадзе вострава Папуа паміж інданезійскімі ўладамі і папуасамі адбыліся вулічныя сутыкненні. 25 лютага: У матчы за Суперкубак Беларусі па футболе 2023 перамогу атрымаў «Шахцёр» з Салігорска. 26 лютага: Ля Кратонэ (Італія) затанула лодка з мігрантамі. 27 лютага: Аргенцінец Ліянель Месі стаў уладальнікам узнагароды ФІФА найлепшаму футбалісту 2022 года. 28 лютага: У грэчаскай правінцыі Фесалія сутыкнуліся два цягнікі.

Сакавік 1 сакавіка: Адкрыта Вялікая кальцавая лінія Маскоўскага метрапалітэна. 3 сакавіка: У Мінску абвешчаны прысуд па справе «Вясны», нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі прысуджаны да дзесяці гадоў зняволення. 9 сакавіка: У Гамбургу (Германія) адбыўся напад на Залу Царства Сведак Іеговы. 10 сакавіка: Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў пераабраў Сі Цзіньпіна Старшынёй КНР на трэці тэрмін. Банк Silicon Valley Bank абвешчаны банкрутам. Іран і Саудаўская Аравія аднавілі двухбаковыя адносіны. 11 сакавіка: Амерыканка Мікаэла Шыфрын устанавіла рэкорд па перамогах на этапах Кубка свету па гарналыжным спорце. 14 сакавіка: Расійскія знішчальнікі Су-27 пашкодзілі над Чорным морам амерыканскі беспілотнік MQ-9 Reaper. 17 сакавіка: Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Стартаваў сезон Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе. 18 сакавіка: На тэрыторыю Эквадора і Перу абрынулася магутнае землетрасенне. 21 сакавіка: На тэрыторыю краін Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі абрынулася магутнае землетрасенне. 24 сакавіка: На поўдні даліны ракі Місісіпі прайшлася серыя тарнада. 27 сакавіка: Прайшла агульнанацыянальная забастоўка ў Германіі. 28 сакавіка: Здзейснены напад на ісмаіліцкі цэнтр у Лісабоне.

Красавік

2 красавіка: Выбух у кафэ ў Санкт-Пецярбургу, загінуў Уладлен Татарскі, расійскі ваенны блогер-прапагандыст. 4 красавіка: Фінляндыя стала трыццаць першым членам НАТА. 13 красавіка: Абвешчана аб затрыманні супрацоўнікамі ФБР падазраванага па справе аб уцечцы сакрэтных дакументаў Пентагона. 15 красавіка: Замах на прэм’ер-міністра Японіі Фуміа Кісіда. У Судане пачаліся сутыкненні паміж урадавай арміяй і байцамі ваенізаваных фарміраванняў. 18 красавіка: У пекінскай бальніцы Чанфэн здарыўся пажар, які прывёў да гібелі людзей. 19 красавіка: Цісканіна ў Сане (Емен) прывяла да чалавечых ахвяр. 20 красавіка: Адбылося сонечнае зацьменне, поўная фаза якога назіралася ў акваторыі Індыйскага і Ціхага акіянаў і дасягнула максімума ва Усходнім Тыморы

Май

1 мая: Бельгіец Лука Брэсэль атрымаў перамогу ў фінале чэмпіянату свету па снукеры. 3 мая: Здзейснена масавае забойства ў бялградскай школе імя Уладзіслава Рыбнікара. 5 мая: Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб’явіла аб завяршэнні дзеяння рэжыма надзвычайнай сітуацыі па COVID-19. 6 мая: У Вэстмінстэрскім абацтве Лондана адбылася каранацыя Карла III. 11 мая: Мінскі гарадскі суд прысудзіў Паўла Белавуса да трынаццаці гадоў зняволення. Беларуская федэрацыя футбола пазбавіла салігорскі «Шахцёр» чэмпіёнства 2022 года. 12 мая: Распачаўся Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2023 ў Латвіі і Фінляндыі. 13 мая: Фінал конкурса «Еўрабачанне» ў Ліверпулі, перамогу атрымала прадстаўніца Швецыі Ларын з песняй «». 16 мая: серыя паводак абрынулася на рэгіён Эмілія-Раманья ў Італіі. 19 мая: Пачаў працу Музей беларускай маляванкі ў Заслаўі, прысвечаны традыцыйнаму роспісу маляваных дываноў. 21 мая: Прэзідэнт Малдовы Мая Санду ініцыіравала Вялікі еўрапейскі сход, які адбыўся ў Кішынёве ў падтрымку еўраінтэграцыі. 24 мая: Архірэйскі сабор Праваслаўнай Царквы Украіны вырашыў ажыццявіць пераход на новаюліянскі каляндар, пачынаючы з 1 верасня. 27 мая: Адбыліся сутыкненні на мяжы Афганістана і Ірана. 28 мая: «Тарпеда-БелАЗ» атрымала перамогу ў фінале Кубка Беларусі па футболе. Рэджэп Таіп Эрдаган перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі. Чэмпіянат свету па хакеі завяршыўся перамогай зборнай Канады.

Чэрвень

2 чэрвеня: Здарылася сутыкненне цягнікоў у штаце Адыша На ўсходзе Індыі, якое прывяло да шматлікіх ахвяр. 6 чэрвеня: У час баявых дзеянняў разбурана Кахоўская ГЭС на Дняпры ва Украіне, што выклікала гуманітарную і экалагічную катастрофу. Кітайскія снукерысты Лян Вэньбо і Лі Хан пажыццёва дыскваліфікаваныя па абвінавачанні ў датычнасці да арганізацыі дагаварных матчаў. 7 чэрвеня: Здарыўся выбух на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце, які прывёў да чалавечых ахвяр. 9 чэрвеня: У джунглях Калумбіі знойдзены чацвёра дзяцей, якія самастойна выжылі пасля авіякатастрофы 1 мая. 10 чэрвеня: Польская тэнісістка Іга Свёнтак стала трохразовай пераможцай Адкрытага чэмпіянату Францыі. Англійскі футбольны клуб «Манчэстэр Сіці» атрымаў перамогу ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА. 11 чэрвеня: Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч выйграў Адкрыты чэмпіянат Францыі, здабыўшы дваццаць трэці тытул Вялікага шлема. 12 чэрвеня: На рацэ Нігер у Нігерыі перавярнулася драўлянае судна. 14 чэрвеня: Крушэнне лодкі з мігрантамі ля берагоў Грэцыі прывяло да шматлікіх ахвяр. 16 чэрвеня: Джыхадзісты атакавалі школу на захадзе Уганды. 18 чэрвеня: Падчас апускання да месца крушэння лайнера «Тытанік» знік падводны апарат з людзьмі на борце. 21 чэрвеня: У Кракаве (Польшча) адкрыліся III Еўрапейскія гульні. 23 чэрвеня: ПВК «Вагнер» учыніла ўзброены мяцеж у Расіі. 27 чэрвеня: Апошняя завершаная карціна Густава Клімта «Дама з веерам» прададзена на лонданскім аўкцыёне за рэкордную для Еўропы суму. Масавыя беспарадкі ў Францыі пачаліся пасля забойства паліцэйскім сямнаццацігадовага падлетка.

Ліпень

2 ліпеня: У Кракаве (Польшча) завяршыліся III Еўрапейскія гульні. 3 ліпеня: Ізраіль пачаў ваенную аперацыю ў палесцінскім лагеры Джэнін на Заходнім беразе ракі Іардан. 6 ліпеня: Запрацаваў сэрвіс мікраблогаў і сацыяльная сетка «Threads» кампаніі «Meta Platforms». У шэрагу рэгіёнаў свету назіралася анамальная гарачыня, зафіксаваны рэкорд з сярэдняй тэмпературай паветра на Зямлі 17,23 °C. 9 ліпеня: Еўрапейскі саюз і Новая Зеландыя падпісалі пагадненне аб узаемным свабодным гандлі. Дзеючы кіраўнік дзяржавы Шаўкат Мірзіяеў атрымаў перамогу на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах ва Узбекістане. 14 ліпеня: У Галівудзе пачалася забастоўка прафсаюза акцёраў SAG-AFTRA. Прэм’ера анімацыйнага фільма «Хлопчык і чапля» рэжысёра Хаяо Міядзакі адбылася ў Японіі. 17 ліпеня: Учынена атака на Крымскі мост. Грэцыю ахапілі шматлікія лясныя пажары. 21 ліпеня: У шырокі пракат выйшлі фільмы «Барбі» і «Опенгеймер». 25 ліпеня: Ван І прызначаны на пасаду міністра замежных спарў КНР. 26 ліпеня: Прэзідэнт Нігера Махамед Базум зрынуты ў выніку ваеннага перавароту. 28 ліпеня: НАСА паведаміла аб страце сувязі з касмічным апаратам «Вояджэр-2».

Жнівень

3 жніўня: Апоўзень у Шові (Грузія). 4 жніўня: Расійскі палітык Аляксей Навальны прысуджаны да 19 гадоў пазбаўлення волі па справе аб стварэнні экстрэмісцкай супольнасці. 6 жніўня: Здарылася чыгуначная катастрофа пад Навабшахам (Пакістан). 5 жніўня: Былы прэм’ер-міністр Пакістана Імран Хан прысуджаны да турэмнага зняволення. 8-9 жніўня: Лясныя пажары на Гаваях, практычна цалкам знішчаны горад Лахайна на востраве Маўі. 14 жніўня: Выбух на АЗС у Махачкале (Расія) прывёў да чалавечых ахвяр. У Мінску завяршыліся II Гульні краін СНД. 17 жніўня: Выйшла завяршальная частка трылогіі Алега Грушэцкага «Рыцар Янка і каралеўна Мілана». 19 жніўня: Аб паверхню Месяца разбілася расійская міжпланетная аўтаматычная станцыя «Луна-25». 22 жніўня: Афрыканскі саюз прыпыніў членства Нігера ў арганізацыі на фоне палітычнага крызіса. 23 жніўня: Спускальны модуль індыйскай місіі «Чандраян-3» здзейсніў пасадку на паверхні Месяца. У выніку крушэння самалёта ў Цвярской вобласці загінуў кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын. Прэс-служба Універсітэта Каліфорніі ў Санта-Крус заявіла, што навукоўцы цалкам расшыфравалі структуру Y-храмасомы чалавека. 27 жніўня: Завяршыўся чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы ў Будапешце. 30 жніўня: Ваенны пераварот у Габоне, зрынуты прэзідэнт Алі бен Бонга Андзімба. 31 жніўня: Адбыўся буйны пажар у Яганэсбургу.

Верасень

8 верасня: Землетрасенне ў Марока выклікала катастрафічныя разбурэнні і прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяр. 4—12 верасня: На паўднёва-ўсходнюю Еўропу і Паўночную Афрыку абрынуўся шторм «Даніэль». 9 верасня: Завяршыўся 80-ы Венецыянскі кінафестываль, «Залатога льва» атрымаў фільм «Бедныя-няшчасныя» рэжысёра Ёргаса Ланцімаса. 10 верасня: Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч выйграў Адкрыты чэмпіянат ЗША, здабыўшы дваццаць чацвёрты тытул Вялікага шлема. 12 верасня: Буйны пажар у Ханоі (В’етнам). 13 верасня: Нанесены ракетны ўдар па суднарамонтным заводзе імя Арджанікідзэ ў Севастопалі. 15 верасня: У Латвіі зацверджаны ўрад пад кіраўніцтвам Эвікі Сіліні. 19 верасня: Азербайджан пачаў ваенную аперацыю ў Нагорным Карабаху. 22 верасня: Атакаваны ракетамі штаб Чаарнаморскага флоту Расіі ў Севастопалі. 25 верасня: Выбух на АЗС у Сцепанакерце. 26 верасня: Пажар на вяселлі ў іракскім Каракошы. 27 верасня: Завершана забастоўка Гільдыі сцэнарыстаў ЗША. 28 верасня: Прэзідэнт непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Самвел Шахрамян падпісаў указ аб спыненні існавання дзяржавы з 1 студзеня 2024 года. 29 верасня: Тэракт у акрузе Мастунг (Пакістан).

Кастрычнік

3 кастрычніка: У Венецыі адбылося буйное ДТЗ, калі аўтобус упаў на чыгунку і загарэўся. 5 кастрычніка: