Людміла Дзмітрыеўна Сінькова (нар. , Мазыр) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук, прафесар.

Біяграфічныя звесткі Дачка Дзмітрыя Бугаёва, літаратуразнаўцы, кандыдата філалагічных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа.

У 1981 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская і руская мовы і літаратуры». У 1999—2004 гадах — загадчыца кафедры беларускай літаратуры XX стагоддзя; з 2004 года — прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова выкладае на кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ. Валодае методыкай выкладання беларускай літаратуры, аўтар навучальных дапаможнікаў для студэнтаў і школьнікаў.

Навуковая дзейнасць У 1985 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Беларуская літаратура» на тэму «Некаторыя асаблівасці псіхалагічнага аналізу ў беларускай ваеннай прозе 70-80-х гг. (на матэрыяле творчасці В. Быкава, А. Адамовіча, В. Казько)», у 1996 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму «Беларуская проза XX стагоддзя: дынаміка жанравых структур»; навуковы кансультант — член карэспандэнт НАН Беларусі прафесар А. А. Лойка. Сябар вучоных саветаў па абароне дысертацый у Беларускім дзяржаўным універсітэце ў сферы літаратуразнаўства і тэорыі і методыкі навучання і выхавання, рэдакцыйных калегій дзяржаўных і замежных навуковых выданняў. Старшыня рады па экспертызе навукова-даследчых праектаў па філалогіі пры Міністэрстве адукацыі (1999—2000 гады). Эксперт па гісторыі беларускай літаратуры ХХ-XXI стст., тэорыі літаратуры, кампаратывістыкі. Падрыхтавала 1 доктара філалагічных навук (Зою Іванаўну Траццяк, тэма: Беларуская і амерыканская проза пра Першую сусветную вайну: структурныя ўзроўні і дамінантныя матывы, 2021) і 11 кандыдатаў філалагічных навук:

Вольгу Уладзіміраўну Барысенка, тэма: Творчасць В.Ластоўскага ў ідэйна-мастацкім кантэксце беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя, год абароны — 2000. Вольгу Уладзіміраўну Праскаловіч, тэма: Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў у працэсе вывучэння фальклору, 2000. Ладу Віктараўну Алейнік, тэма: Творчая індывідуальнасць Лукаша Калюгі: праблема стылю, 2002. Віктара Вячаслававіча Жыбуля, тэма: Ідэйна-мастацкія пошукі ў беларускай паэзіі 20-х-пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя, 2003. Аксану Пятроўну Бязлепкіну, тэма: Ідэйна-мастацкая пераемнасць у беларускім літаратурным працэсе канца ХХ ст., 2006. Фёдара Валянцінавіча Драбеню, тэма: Беларуская драматургія канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў: жанрава-стылёвыя тэндэнцыі", 2007. Марыну Міхайлаўну Казлоўскую, тэма: Рэцэпцыя «новай драмы» ў беларускай драматургіі першай чвэрці ХХ стагоддзя, 2008. Вольгу Уладзіміраўну Губскую, тэма: Раман М. Гарэцкага «Віленскія камунары» ў кантэксце беларускай прозы 1920 −1930-х гадоў: жанравае наватарства, 2012 (кіраўнік — праф. Д. Я. Бугаёў, кансультант — Л. Д. Сінькова). Таццяну Аляксандраўну Дубоўскую, тэма: Традыцыя паэзіі Максіма Танка з акцэнтаванай нацыянальна-культурнай канцэптуальнасцю ў беларускім верлібры ХХ — пачатку ХХІ ст., 2015. Ірыну Чаславаўну Часнок, тэма: Наратыўныя стратэгіі ў творах Максіма Гарэцкага і Кузьмы Чорнага, 2018. Любоў Якаўлеўну Глазман, тэма: Самаідэнтыфікацыя асобы ў «малой» прозе М. Гарэцкага і Л. Андрэева, 2018.

Літаратура

Спасылкі Біяграфія на сайце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Профіль аўтара ў Google Scholar

Катэгорыя:Філолагі Беларусі