Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Размешчаны ў г. Жодзіна па вул. Ціміразева, 1.

Гісторыя Заснаваны ў 1927 г. у Менску як Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі імя У. І. Леніна, які аб’яднаў разрозненыя вопытныя станцыі, аддзелы і лабараторыі Беларусі. З 1932 года — Інстытут аграглебазнаўства і ўгнаенняў АН БССР. У 1937—1956 гадах Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР.

У 1956—1989 гадах Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства. З 1964 г. у Жодзіна. У 1989—2003 гадах Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства і кармоў. У 2003—2006 гадах Інстытут земляробства і селекцыі. З 2006 года Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве.

Дзейнасць Цэнтр займаецца комплекснай распрацоўкай пытанняў эканамічна эфектыўнай вытворчасці раслінаводчай прадукцыі пры выкананні патрабаванняў аховы навакольнага асяроддзя (экалагічных абмежаванняў); стварэннем высокапрадукцыйных сартоў і гібрыдаў сельскагаспадарчых культур, удасканаленнем сістэмы насенняводства, забеспячэннем інтэнсіфікацыі галіны раслінаводства на аснове развіцця занальных сістэм земляробства, адаптаваных да канкрэтных глебава-кліматычных умоў, распрацоўкай высокаэфектыўных тэхналогій вырошчвання, прымянення ўгнаенняў і сродкаў аховы раслін і інш.

Структура

Падраздзяленні Аддзел насенняводства і тэхналогій вырошчвання сельскагаспадарчых раслін Аддзел сістэм земляробства Лабараторыя рэгуляцыі росту і развіцця раслін Лабараторыя імунітэту Лабараторыя трыцікале Лабараторыя ячменю Лабараторыя крупяных культур Лабараторыя аўса Аддзел зернебабовых культур Аддзел алейных культур Аддзел шматгадовай травы Аддзел азімых збожжавых культур Аддзел палявой кормавытворчасці Аддзел генетычных рэсурсаў раслін Аддзел біяхіміі і біятэхналогіі Аддзел навуковых даследаванняў і інавацыйнай дзейнасці Аспірантура Савет па абароне дысертацый Планава-вытворчы аддзел Аддзел бухгалтарскага ўліку і кантролю Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збыту Група па будаўніцтве Эксплуатацыйна-тэхнічны аддзел Вытворчы аддзел Гаспадарчы аддзел

Дачынныя прадпрыествы Інстытут глебазнаўства і аграхіміі Інстытут аховы раслін Інстытут меліярацыі Інстытут ільну Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках Палескі інстытут раслінаводства Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыества «Шыпяны-АСК»

Падначаленыя ўстановы Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі Магілёўская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі Мінская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі Гомельская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі

Дырэктары Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі — 1927—1930 Якаў Мікітавіч Афанасьеў — 1931—1937 Сяргей Несцеравіч Іваноў — 1938—1939 Аляксандр Мікалаевіч Урсулаў — 1939—1941 Ганна Андрэеўна Язубчык — 1944—1945 Віктар Іванавіч Шэмпель — 1946—1949 Аркадзь Іванавіч Лапо — 1950—1953 Віктар Іванавіч Шэмпель — 1953—1972 Віктар Сцяпанавіч Шавялуха — 1973—1974 Уладзімір Паўлавіч Самсонаў — 1974—1999 Міхаіл Анатолевіч Кадыраў — 1999—2006

Генеральныя дырэктары Фёдар Іванавіч Прывалаў — 2006—2023 з 27 сакавіка 2023 — Сяргей Уладзіміравіч КраўцоўУпраўленцы мясцовай вертыкалі, дырэктары прадпрыемстваў і намеснікі міністраў. Кадравы дзень у Прэзідэнта // БелТА. 27 сакавіка 2023.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка ўстановы

Катэгорыя:З’явіліся ў 1927 годзе Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Жодзіна Катэгорыя:Земляробства