Раса́сенка — рака ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток Дняпра.

Даўжыня ракі 43 км. Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Пішчыкі. Працякае па ўсходніх схілах Смаленскага ўзвышша і ўпадае ў Дняпро на ўскраіне аграгарадка Расасна. Плошча вадазбору складае каля 271 км². Даліна трапецападобнай формы шырынёй да 2 км. Рэчышча звілістае, ў вярхоўі каналізаванае. У ніжнім цячэнні шырыня рэчышча дасягае 10 м.

У Расасенку ўпадаюць каналы, ручаі і невялікія рэчкі. Сярод прытокаў — рэкі Перавалочка, Лукі, Любкіння, Сіманіха, Мілкаўка (справа), Трань, Баброўка (злева)Ліст карты N-36-50. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1981 г..

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Дубровенскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дняпра