Міхал (Міхаіл Іванавіч) Вітаноўскі (, ) — дзяржаўны службовец, памешчык.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Вітаноўскіх герба «Равіч». Сын Яна Вітаноўскага. Меў брата Дамініка.

На службе з 1806 годаС. В. Волков. Высшее чиновничество Российской империи. Краткий словарь . У 1812 г. — генеральны сакратар французскай адміністрацыі Гродзенскага павета. У 1817—1819 г. — сакратар Гродзенскага дваранскага сходу. У 1826 г. — чыноўнік 8-га класа, камісарыяцкі камісіянер у канцылярыі грамадзянскіх спраў царэвіча Канстанціна Паўлавіча.

Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, 2-і дазорца ў 1818, 1-ы дазорца ў 1819; намесны майстар у 1820, па дазволу Нясвіжскага малога капітула ўведзены ў 4-ю ст. у 1821. Ганаровы сябра масонскай ложы «Вузел еднасці» ў Навагрудку, масон 4-й ст. у 1821. Ганаровы сябра масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820—1821. Сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы ў 1819, масон 4-й ст. у 1820.

Правадзейны стацкі саветнік з 1840 года. У 1836—1843 гадах займаў пасаду аўгустоўскага грамадзянскага губернатараAndrzej Matusiewicz. Prezesi Komisji Województwa Augustowskiego i gubernatorzy cywilni augustowscy w latach 1816—1866.

Прыехаў з Сувалкаў у Варшаву на лячэнне, дзе і памёр 24 ліпеня 1843 г. у доме Вернера па вул. Длуга, 544. 26 ліпеня 1843 г. пахаваны ў A. Tyszka, Nekrologi Kuriera Warszawskiego.

Апошні ўладальнік маёнтка Савіцкія ў Кобрынскім павеце, пасля яго смерці ў 1853Магчыма, дата памылковая, бо некралогу брата Дамініка, які памёр 2 сакавіка 1848, былы аўгустоўскі губернатар адзначаны як памерлы годзе маёнтак перайшоў ва ўласнасць Антонія ЗадарноўскагаSawickie (Białoruś) czyli utracone dziedzictwo.

Літаратура

Катэгорыя:Масоны Беларусі Катэгорыя:Род Вітаноўскіх Катэгорыя:Аўгустоўскія губернатары